Мадурай
Мадурай[1] — горад у Індыі, адміністрацыйны цэнтр акругі Мадурай і трэці найбуйнейшы горад у штаце Тамілнад. Горад быў пабудаваны пандыйскім раджой Кулашэкхара, быў сталіцай пандыйскіх кіраўнікоў Паўднёвай Індыі. Галоўнай славутасцю горада з'яўляецца індуісцкі храм Мінакшы.
Мадурай
| ||||||||||||||||||
Мадурай размешчаны на поўдні індыйскага штата Тамілнад — за 498 км на паўднёвы захад ад сталіцы штата — горада Чэнаі. Вышыня горада над узроўнем мора 101 м. Праз Мадурай працякае рака Вайгай, падзяляючы яго амаль на 2 роўныя часткі. Плошча горада — 52 км², а плошча агламерацыі — 178 км².
Клімат горада — трапічны, даволі гарачы і засушлівы. Вялікая частка ападкаў выпадае ў перыяд паўночна-ўсходняга мусона (кастрычнік — лістапад).
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — карта Індыі