Мазалаўскі сельсавет (Віцебскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Ма́залаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Мазалава.

Мазалаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Віцебскі раён
Уключае 33 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Мазалава
Дата ўтварэння 22 снежня 1960
Насельніцтва (2019) 5 670
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Гісторыя

правіць

Утвораны 22 снежня 1960 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Бараўлянскага і Мікалаёўскага сельсаветаў, у склад сельсавета таксама ўвайшлі 5 населеных пунктаў скасаванага Біцялёўскага сельсавета (Давыдаўка, Лужасна 1-е, Лужасна 2-е, пасёлак чыгуначнай станцыі Лужасна і Лужасна Лес)[1]. 29 лістапада 1967 года ў мяжу горада Віцебск уключана вёска Давыдаўка[2]. 10 жніўня 1970 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Рубаўскага пассавета перададзена вёска Вярхоўе[3]. У 1972 годзе ў склад Курынскага сельсавета перададзена вёска Седзенне[4]. 18 жніўня 1981 года ў склад Заронаўскага сельсавета перададзена вёска Суднікі[5], якая 13 студзеня 1992 года вернута назад у склад сельсавета.

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 6058 чалавек[6], з іх 90,8 % — беларусы, 7,5 % — рускія, 0,9 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 5670 чалавек[8].

На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета налічвалася 36 населеных пунктаў[9].
Зараз у склад сельсавета ўваходзяць 33 населеныя пункты:

Старшыні сельсавета

правіць
  • Іван Іванавіч Багданаў
  • Леанід Дзмітрыевіч Дубіна

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні вёсак Журжава, Себяхі, Сакалоўка, чыгуначнай станцыі Віцьба Бабініцкага сельсавета і вёскі Давыдаўка Мазолаўскага сельсавета ў мяжу горада Віцебска ад 29 лістапада 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 34 (1192).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 верасня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 25 (1291).
  4. Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 жніўня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 31 (1693).
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  9. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 43. — 248 с. — 10 000 экз.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — С. 226.