Буяны (Віцебскі раён)
Буяны́[1] (трансліт.: Bujany, руск.: Буяны) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мазалаўскага сельсавета. На беразе ракі Храпаўлянка (прыток ракі Лужаснянка), за 15 км на паўночны захад ад Віцебска, 1,5 км ад чыгуначнай станцыі Лосвіда на лініі Віцебск — Невель, на аўтадарозе Віцебск — Гарадок.
Вёска
Буяны
|
Гісторыя
правіцьУ 19 стагоддзі маёнтак, паштовая станцыя ў Храпавіцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1878 годзе прыватная ўласнасць памешчыцы К. В. Экман, якая валодала 1173 дзесяцінамі зямлі. У 1905 годзе (1 двор, 11 чалавек) на беразе ракі Храпаўлянка, палежаў селяніну Ястрабаву, які меў тут 38 дзесяцін зямлі. У сакавіку 1924 года вернуты ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Бараўлянскім сельсавеце Кузняцоўскага, з 26 сакавіка 1927 года Віцебскага раёнаў Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе паштовая станцыя (2 двары, 5 жыхароў), фальварак (8 двароў, 46 жыхароў). У 1931 годзе арганізавана біяфабрыка № 5, працавалі кузня, слясарная майстэрня, каўбасная фабрыка. У 1936 годзе ў вёску пераселены жыхары вёскі Ярошы-1. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года Буяны акупіраваны нацысцкімі войскамі, якія ў час карнай аперацыі ў чэрвені 1942 года знішчылі тут усе 35 двароў і забілі 7 мірных жыхароў. На франтах загінулі 9 вяскоўцаў і 4 у партызанскай барацьбе. З 20 снежня 1960 года вёска ў Мазалаўскага сельсавеце.
Насельніцтва
правіць- 35 двароў, 118 жыхароў (1940)
- 42 двары, 132 жыхары (1969)
- 142 гаспадаркі, 359 жыхароў (2003)
- 112 гаспадарак, 261 жыхар (2018)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх