Маза дзі Банка (італ.: Maso di Banco; вядомы па згадках 1320-х — 1340-х гадоў) — італьянскі мастак.

Маза дзі Банка
італ.: Maso di Banco
Дата нараджэння XIII стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці 1348[1][2]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, скульптар
Уплыў Джота дзі Бандонэ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джорджа Вазары ў сваёй шматтомнай працы «Жыццяпісы найбольш знакамітых жывапісцаў разьбяроў і дойлідаў» (1568 год) не пакінуў біяграфіі Маза дзі Банка. Сярод вучняў Джота Вазары згадвае нейкага «Маза празванага Джаціна», мастака, які быў ці то сынам Стэфана, ці то сынам самога Джота; пры гэтым Вазары спасылаецца на Гіберці і на Даменіка дэль Гірландая, успаміны якога да нас не дайшлі. Захаваліся літаратурныя працы Ларэнца Гіберці (1378—1455), які ў сваіх «Каментарах» называючы Маза «чалавекам выдатных талентаў», паведамляе, што мастак стварыў цыкл фрэсак у царкве Санта Крочэ і быў не толькі славутым жывапісцам, але і скульптарам, які пакінуў пасля сябе шмат вучняў. Аднак Джорджа Вазары ў сваёй працы прыпісваў гэтыя фрэскі мастаку Стэфана. Узніклая блытаніна з трох імёнаў — Маза, Стэфана і Джаціна — працяглы час не дазваляла навукоўцам вызначыць, хто і што з іх стварыў.

Зноскі

  1. Maso di Banco // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Maso di Banco // Czech National Authority Database
  3. mutualart.com — 2008.