Мазырскі спіртагарэлачны завод

ААТ «Мазырскі спіртагарэлачны завод» — беларуская кампанія па вытворчасці спірту і дыстыляваных алкагольных напояў у Мазыры. Уваходзіць у дзяржаўны канцэрн «Белдзяржхарчпрам» і холдынг «Мінск Крышталь».

ААТ «Мазырскі спіртагарэлачны завод»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1983
Размяшчэнне Сцяг Беларусі г. Мазыр, Беларусь
Галіна спіртовая прамысловасць
Сайт mozyr-svz.by

Прадпрыемства было заснавана ў 1983 годзе як завод мікрабіялагічнай прамысловасці. Аднак ужо ў 1994 годзе пачалося перапрафіляванне завода на выпуск этылавага спірта, гарэлкі, віна. З 2016 года завод знаходзіцца ў працэсе санацыi [1].

Зноскі

  1. ААТ «Мазырскі спіртагарэлачны завод» // Адзіны дзяржаўны рэестр звестак аб банкруцтве

Спасылкі правіць