«Мінск Крышта́ль» — дзяржаўны лікёра-гарэлачны завод Беларусі, заснаваны ў 1893 годзе ў Мінску братамі Янкелем і Зэльманам Ракаўшчыкамі.

«Мінск Крышталь»
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1893
Заснавальнікі Янкель і Зэльман Ракаўшчыкі
Краіна Беларусь
Размяшчэнне Мінск
Адрас Ленінскі раён, Кастрычніцкая вул., д. 15[1]
Ключавыя постаці Ігар Шустаў, Андрэй Чырко
Галіна прамысловасць
Прадукцыя брэндзі, віно, віскі, гарэлка, джын, кальвадос, настойка, ром, слівовіца і тэкіла
Абарот 1295,736 млрд бел.рублёў[2] (2015 г.; $79,72 млн)[3]
Аперацыйны прыбытак 6,005 млрд руб (2015 г.; $0,37 млн)
Чысты прыбытак 0,664 млрд руб (2015 г.; 0,041 млн)
Матчына кампанія канцэрн «Белдзяржхарчпрам»[4]
Даччыныя кампаніі ААТ «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод», заводы «Белалка», «Прыдзвінне» і «Радамір»
Сайт kristal.by

Ёсць найбуйнейшым вытворцам гарэлкі ў Беларусі. На 2020 год у склад ААТ «Мінск Крышталь» уваходзілі: 3 спіртзаводы — Бярэзінскі, Урэцкі (Любанскі раён) і Хотаўскі (Стаўбцоўскі раён); Сноўскі крухмальны завод (Нясвіжскі раён) і агракамбінат «Туча» (Клецкі раён)[5]. З 2015 года «Мінск Крышталь» узначальваў холдынг, у склад якога ўваходзілі 7 дзяржаўных ААТ альгакольнай галіны: Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод «Белалка», Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прыдзвінне», Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір», «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод», «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод» (Магілёўская вобласць), «Мазырскі спіртагарэлачны завод» (Гомельская вобласць) і Харчовы камбінат «Весялова» (Барысаўскі раён)[6]. У Беларусі налічвалася 105 уласных крамаў «Мінск Крышталь» — 38 у Мінску; 19 у Мінскай вобласці, з іх 2 у Маладзечне; 13 у Віцебскай вобласці, з іх 4 у Віцебску, 3 у Оршы і па 2 у Наваполацку і Полацку; 12 у Магілёўскай вобласці, з іх 5 у Магілёве і 4 у Бабруйску; 10 у Гродзенскай вобласці, з іх 3 у Гродна; 8 у Гомельскай вобласці, з іх 2 у Гомелі; 5 у Брэсцкай вобласці[7]. Гандлёвыя прадстаўніцтвы працавалі ў 3 краінах: Арменіі — ТАА «Ар-Бе» (Ераван), Латвіі — ТАА «Белхарчпрам» (Рыга) і Расіі — ТАА «МКР» (Масква)[8].

Вырабы

правіць

На 2020 год ААТ «Мінск Крышталь» вырабляла:

Гісторыя

правіць
 
Завадскі корпус пачатку XX ст.

У 1893 годзе браты Янкель і Зэльман Ракаўшчыкі адчынілі на Ніжне-Ляхаўскай вуліцы Мінску дрожджа-вінакурны завод, якім меў паравую машыну і 20 супрацоўнікаў. У 1905 годзе вырабы прадпрыемства адзначылі Залатым медалём выстаўкі ў Парыжы (Францыя). У 1906-м узнагародзілі Залатым медалём Растоўскай выстаўкі пастаўшчыкоў імператарскага двара. У 1910 годзе на заводзе ўсталявалі дынама-машыну, лякамабіль і газагенератар. У 1911 годзе гарэлку завода адзначылі Галоўнай узнагародай Рымскай выстаўкі (Італія). Да 1913 годзе завод зрабіўся найбольшым вытворцам гарэлкі на тэрыторыі Беларусі. У 1918 годзе расійскія бальшавікі нацыяналізавалі завод, які выкарыстоўвалі ў якасці складоў. У 1924 годзе ўрад Беларускай ССР аднавіў спіртзавод у якасці дзяржаўнага прадпрыемства. У 1964 годзе Мінскі дрожджа-вінны камбінат утварыў аб’яднанне «Крышталь», у якое ўвайшлі 4 лікёра-гарэлачныя заводы. У 1976 годзе на яго аснове стварылі аб’яднанне спіртавой і лікёра-гарэлачнай прамысловасці, куды ўліліся яшчэ 9 спіртзаводаў[10].

У 2002 годзе Мінскі вінна-гарэлачны завод пераўтварылі ва ўнітарнае прадпрыемства «Мінск Крышталь». У 2011 годзе 59 % экспарту прыпала на Літву праз гандлёвы дом ТАА «Белхарчпрам». Яшчэ 18 % экспартавалі праз ТАА «Рэйпер» у Турцыю. У 2012 годзе 95 % продажаў у Беларусі прыпадала на Мінск. У 2013 годзе на галаўным прадпрыемстве «Мінск Крышталь» усталявалі бракеражныя аўтаматы і дэпалетызатары. У філіяла «Туча» (Клецкі раён) ўзвялі бульбасховішча на 15 000 тонаў. На Сноўскім крухмальным заводзе (Нясвіжскі раён) дабудавалі ачышчальныя збудаванні. У 2013 годзе акцыз складаў 70 % цаны гарэлкі «Крышталь», цана якой вырасла за год з 25 000 ($2,8) да 52 000 рублёў ($5,8) за пляшку. У выніку прадпрыемства ўвайшло ў лік найбольшых падаткаплатнікаў Мінску і выплаціла 1,6 трлн беларускіх рублёў ($178,4 млн) падаткаў. ААТ «Мінск Крышталь» павялічыў сваю долю на рынку Беларусі з 30 % да 36 %. Аднак падзенне продажаў гарэлкі ў Беларусі склала 25 % да ўзроўню 2012 года. У 2013 годзе «Мінск Крышталь» увёў пасады абласных кіраўнікоў продажамі і адчыніў абласныя гуртовыя склады. Сыравіну ў цэх рэктыфікацыі пастаўлялі 3 даччыныя спіртзаводы: Бярэзінскі, Урэцкі (Любанскі раён) і Хотаўскі (Стаўбцоўскі раён). Частку збожжа нарыхтоўвалі на даччынай СВФ «Туча». Для гарэлкі выкарыствоўвалі ваду, апрацаваную крэмніем. Саму гарэлку фільтравалі срэбрам праз 2 устаноўкі. Налічвалася 24 фірмавыя крамы. Гандлёва-лагістычны цэнтр займаў 0,7 гектара і мог змяшчаць ад 350 000 дэкалітраў гарэлкі[10].

17 ліпеня 2015 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 326 «Аб стварэнні і дзейнасці холдынга па вытворчасці алкагольнай прадукцыі», паводле якога прызначыў яго "кіраўнічай кампаніяй — ААТ «Мінск Крышталь». У склад холдынга пастанаўлялася да 1 верасня 2015 года ўключыць 7 дзяржаўных ААТ: Брэцкі лікёра-гарэлачны завод «Белалка», Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прыдзвінне», Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір», «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод», «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод» (Магілёўская вобласць), «Мазырскі спіртагарэлачны завод» (Гомельская вобласць) і Харчовы камбінат «Весялова» (Барысаўскі раён). Паводле падпункту 2.7 Указу, «дзяржаўнае рэгуляванне цэнаў не распаўсюджваецца на алкагольную прадукцыю, што вырабляецца арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад холдынга». Таксама паводле падпункту 2.4 холдынгу адтэрмінавалі выплату акцызаў на 90 дзён з дня адгрузкі спіртовых вырабаў[11].

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. "Кантакты"(руск.). ААТ «Мінск Крышталь». 2020. Праверана 19 сакавіка 2020.
  2. "Справаздача аб дзейнасці ААТ за 2015 год"(руск.). Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. 2016. Праверана 19 сакавіка 2020.
  3. "Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2015 год (16 253,61 за долар)". Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. 2016. Праверана 19 сакавіка 2020.
  4. "Агульныя звесткі"(руск.). ААТ «Мінск Крышталь». 2020. Архівавана з арыгінала 6 красавіка 2020. Праверана 19 сакавіка 2020.
  5. Будова (руск.). ААТ «Мінск Крышталь» (3 кастрычніка 2020). Праверана 19 сакавіка 2020.
  6. Пра нас (руск.). ААТ «Мінск Крышталь» (3 кастрычніка 2020). Праверана 19 сакавіка 2020.
  7. Крамы (руск.). ААТ «Мінск Крышталь» (3 кастрычніка 2020). Праверана 19 сакавіка 2020.
  8. Партнёры (руск.). ААТ «Мінск Крышталь» (3 кастрычніка 2020). Праверана 19 сакавіка 2020.
  9. Бакалея (руск.)(недаступная спасылка). ААТ «Мінск Крышталь» (3 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2020. Праверана 19 сакавіка 2020.
  10. а б Уладзімір Хількевіч, Алена Даўжанок. «Нельга проста «сядзець» на традыцыях — патрэбна іх развіваць» // Звязда : газета. — 16 лістапада 2013. — № 216 (27581). — С. 6-7. — ISSN 1990-763x.
  11. А. Лукашэнка. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2015 года № 326 «Аб стварэнні і дзейнасці холдынга па вытворчасці алкагольнай прадукцыі» (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (22 ліпеня 2015). Праверана 19 сакавіка 2020.(недаступная спасылка)

Спасылкі

правіць