Майкл Самарэ

(Пасля перасылкі з Майкл Томас Самарэ)

Сэр Майкл Томас Самарэ (англ.: Michael Thomas Somare; 9 красавіка 1936, Рабаул, Новая Брытанія — 26 лютага 2021) — палітык Папуа — Новай Гвінеі, неаднаразова — прэм’ер-міністр краіны, у тым ліку першы пасля яе незалежнасці.

Майкл Самарэ
англ.: Michael Thomas Somare
прэм’ер-міністр Папуа — Новай Гвінеі[d]
5 жніўня 2002 — 2 жніўня 2011
міністр замежных спраў Папуа — Новай Гвінеі[d]
2000 — 2000
міністр замежных спраў Папуа — Новай Гвінеі[d]
2006 — 2006
Нараджэнне 9 красавіка 1936(1936-04-09)[1][2]
Смерць 26 лютага 2021(2021-02-26)[1] (84 гады)
Жонка Вероніка Самарэ[d][1]
Дзеці Артур Самарэ[d], Далшана Самарэ-Брэш[d], Майкл Майва Самарэ[d], Берта Самарэ[d] і Сана Самарэ[d]
Партыя
Дзейнасць палітык, настаўнік, радыёжурналіст
Узнагароды
Knight of the Order of St. Gregory the Great рыцар Вялікага Крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія Grand Cordon of the Order of the Rising Sun
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і паліцэйскага сяржанта. Быў старэйшым з дзяцей у сям’і (у Людвіга Самарэ было 4 жонкі і 6 дзяцей). Пачатковую адукацыю атрымаў у японскай школе падчас Другой сусветнай вайны, навучыўшыся чытаць, пісаць і лічыць на японскай мове. Скончыў школу ў Аўстраліі ў 1957 годзе. Затым выкладаў у некалькіх пачатковых і сярэдніх школах на радзіме.

Быў адным з 35 жыхароў Папуа — Новай Гвінеі, якія прайшлі паскораны курс для паступлення на дзяржаўную службу. У выніку стаў адным з нямногіх жыхароў Папуа-Новай Гвінеі, якія валодалі англійскай мовай. Атрымаў кваліфікацыю перакладчыка Заканадаўчай рады (орган улады, складзены, пераважна, з белага насельніцтва).

Працаваў на радыё ў Веваку. Звольнены адтуль, у 1968 годзе быў абраны ў палату сходу краіны, якая была тады калоніяй Аўстраліі, і ўступіў у апазіцыю, стаўшы яе лідарам і заснаваўшы партыю Пангу. Пасля выбараў у 1972 годзе сфарміраваў кааліцыйны ўрад, у 1973 годзе, пасля прадастаўлення аўтаноміі, стаў галоўным міністрам краіны. У 1975 годзе спрыяў прыняццю канстытуцыі Папуа — Новай Гвінеі і прадастаўленню краіне незалежнасці.

16 верасня 1975 года стаў першым прэм’ер-міністрам незалежнай краіны. 11 сакавіка 1980 года пасля вотуму недаверу ў парламенце страціў пасаду, 2 жніўня 1982 года зноў стаў прэм’ер-міністрам да 21 лістапада 1985 года. З 5 жніўня 2002 года да 4 красавіка 2011 года (з перапынкам у снежні 2010 — студзені 2011 гадоў) — зноў прэм’ер-міністр Папуа — Новай Гвінеі ад партыі Нацыянальнага альянсу.

Яго вялікая цікавасць да нацыянальнай культуры прывяла да таго, што Самарэ быў у 1969 годзе абраны старшынёй рады папячыцеляў Музея Папуа — Новай Гвінеі.

Зноскі