Майнцкі сабор
Майнцкі сабор (ням.: Mainzer Dom, поўная назва: Der hohe Dom zu Mainz) — сабор біскупа ў германскім горадзе Майнцы, адзін з т.зв. «імператарскіх сабораў» (ням.: Kaiserdom). З архітэктурнай кропкі гледжання, у сённяшняй форме гэта — трохнефная базіліка з калонамі, у раманскім стылі з элементамі готыкі і барока.
Хрысціянскі сабор | |
Майнцкі сабор | |
---|---|
Mainzer Dom | |
![]() | |
49°59′56″ пн. ш. 8°16′26″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Майнц |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Майнцкая дыяцэзія |
Тып будынка | сабор |
Архітэктурны стыль | раманскі стыль з элементамі готыкі і барока |
Дата заснавання | X стагоддзе |
Будаўніцтва |
канец X стагоддзя — XV стагоддзе |
Стан | Дзеючы сабор |
Сайт | mainzer-dom.de |
![]() |
Будаўніцтва сабора пачалося меркавана ў канцы X стагоддзя, у наступныя стагоддзі дабудоўваліся розныя часткі, ажыццяўляліся рэстаўрацыі і аднаўленні пасля частковых разбурэнняў. У Сярэднія вякі ў ім каранавалі некалькіх каралёў. У 1184 г. Фрыдрых I Барбароса адзначаў у ім пасвячэнне яго сыноў у рыцары, якое ўвайшло ў гісторыю як найбуйнейшая ўрачыстасць Сярэднявечча.
ПамерыПравіць
- Агульная даўжыня: 109 м унутры, 116 м звонку
- Даўжыня сярэдняга нефа: 53 м
- Шырыня сярэдняга нефа: 13,5 м
- Вышыня сярэдняга нефа: 29 м
- Вышыня заходняй вежы: 83 м
Гравюра Матэўса Мерыяна Старэйшага (1633).
СпасылкіПравіць
- Сайт сабора
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Імперскі сабор у Майнцы