Бертрам з Міндэна
Бертрам з Міндэна (ням.: Meister Bertram, Bertram von Minden, каля 1340, Міндэн — 1414/1415, Гамбург) — нямецкі мастак, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў гатычнага жывапісу, які працаваў у стылі інтэрнацыянальнай готыкі.
Бертрам з Міндэна | |
---|---|
Дата нараджэння | 1345[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1415[3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жыццё і творчасць
правіцьНарадзіўся ў вестфальскім Міндэне альбо ў яго прадмесці, у заможнай сям’і. Верагодна атрымаў мастацкую адукацыю пры двары імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла IV у Празе, а таксама ў Страсбургу і Кёльне. Упершыню згадваецца ў Гамбургу — дзе майстар затым жыў і працаваў — у 1367 як Bertram Pictor. Акрамя жывапісу займаўся таксама драўлянай скульптурай і ілюстраваннем кніг. У 1371 годзе мастак купляе на цяперашняй Кавальскай вуліцы (Schmiedestraße) дом, у непасрэднай блізкасці ад сабораў Св. Марыі і Св. Пятра. У 1383 годзе ён там жа купляе яшчэ адзін будынак. Майстар Бертрам кіраваў вялікай майстэрняй, у якой працавалі жывапісцы і разьбяры па дрэве. Паводле дадзеных гарадскога ведамства, якое займалася справамі цэха мастакоў, у Бертрама былі занятыя два чаляднікі і два вучні. Працавалі па заказах горада, царквы і прыватных асоб — займаліся роспісамі, рэстаўрацыяй у тым ліку скульптур, упрыгожваннем футаралаў для дакументаў, свяцілень і г.д.
Адным з найбольш значных твораў майстра Бертрама з’яўляецца скончаны ў 1383 алтар-складань, створаны для найбуйнейшага ў Гамбургу сабора Святога Пятра і вядомы цяпер як Грабаўскі алтар.
Зноскі
- ↑ Art UK — 2003. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118510118 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Master Bertram
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118510118 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.