Макотра або макацёр — ганчарны посуд у выглядзе перавернутага ўсечанага конуса, прызначаны для расцірання маку, гатавання ежы ў печы. Выраблялі з шэрай або чырвонай гліны з дамешкам пяску і жарствы.

Макацёр

Вядомы па раскопках Віцебска, Мінска, Мсціслава, Ракава, паселішча Сямёнавічы Уздзенскага раёна Мінскай вобласці і інш. Цэлыя макотры пачатку 17 ст. выяўлены на Віцебскім Верхнім замку (выш. 16 см, дыяметр донца 17 см, вусця 21 см, таўшчыня сценак 1 см, аб'ём 4 л) і ў Крычаве (вышыня 8,5 см, дыяметр донца 11,5 см, вусця 13,5 см, аб'ём 1,5 л). Вядомы паліваныя макотры 17 ст., якія выкарыстоўваліся для заквашвання цеста і інш. У рускіх пісьмовых крыніцах з 16 ст. пад назвай «маковницы», упамінаюцца ў беларускіх крыніцах пачатку 17 ст. У традыцыйным побыце беларусаў захоўваліся да пачатку 20 ст.

Літаратура правіць

  • Калядзінскі Л. У., Макотра // Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя. У 2 т. Том 2. Л-Я. — Мн, 2011. — 464 с. — С. 56.