Максім Аляксандравіч Клімянок
Максім Аляксандравіч Клімянок (15 мая 1902, Ніжнія Жары, Брагінскі раён — 4 ліпеня 1992) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Максім Аляксандравіч Клімянок | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 мая 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лістапада 1992[1] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьУ маі 1924 года быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. Пасля звальнення ў запас вярнуўся ў родную вёску. У 1928 годзе выбраны старшынёй калгаса імя Кірава, затым калгаса «Рухавік рэвалюцыі» Брагінскага раёна. У час Вялікай Айчыннай вайны быў камісарам партызанскага атрада, потым партызанскай брыгады імя Калініна.
Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1945—1953 гадах быў на гаспадарчай рабоце. Працаваў старшынёй Мёрскага райвыканкама. Пасля заканчэння Горацкай школы аграномаў загадваў Глыбоцкім райсельгасаддзелам.
У 1953—1971 гадах кіраваў калгасам імя Чапаева Глыбоцкага раёна. Пад яго кіраўніцтвам гаспадарка стала адной з вядучых у рэгіёне.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР М. А. Клімянок у 1966 годзе удастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1971 гадах.
З 1971 года на пенсіі.
Узнагароды
правіць- Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
- Залаты медаль «Серп і молат»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
Літаратура
правіць- Клименок Максим Александрович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 115.