Максім Леанідавіч Лынша

Максім Леанідавіч Лынша (нар. 6 красавіка 1985, Ганцавічы) — беларускі лёгкаатлет (спрынт, бег з бар’ерамі). Майстар спорту міжнароднага класа. Рэкардсмен Беларусі ў бегу на 60 м — 6,60 сек (2008) і 110 м з бар’ерамі — 13,36 сек (2012). Дванаццаціразовы чэмпіён Беларусі ў бегу на 110 метраў з бар’ерамі.

Максім Лынша
Пол мужчынскі пол
Поўнае імя Максім Леанідавіч Лынша
Спецыялізацыя бег з бар’ерамі
Нарадзіўся 6 красавіка 1985(1985-04-06) (39 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см[1]
Вага 78 кг[1]

Удзельнік Алімпіяды 2008 года.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі 110 м (бар’еры; у кваліфікацыі заняў 3-е месца, у паўфінале паставіў асабісты рэкорд 13,45 сек, але ў фінал не патрапіў)[2].

Зноскі