Максім Мікалаевіч Расоха
Максім Мікалаевіч Расоха (нар. 1982, Мінск) — беларускі музыкант.
Максім Мікалаевіч Расоха | |
---|---|
Музычная дзейнасць |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класу габоя (выкладчык Надзея Рэнанская) і па класу дырыжыравання (выкладчык Барыс Чудакоў).
Мастацкі кіраўнік квартэта драўляных духавых інструментаў «Рыўера», інструментальнага ансамбля «Мінск-Класік». Выкладчык дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 10 імя Я. Глебава па класе «Камерны ансамбль». З 2006 па 2016 — артыст Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь, кіраўнік групы драўляных інструментаў. У 2016—2017 гадах галоўны дырыжор канцэртнага аркестра «Няміга». Са красавіка 2017 года мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор духавога аркестра ДУ «Гомельскія гарадскія аркестры».
Узнагароды
правіцьСтыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Лаўрэат міжнародных конкурсаў і фестываляў (Беларусь, Расія, Фінляндыя, Германія, Францыя, Польшча, Славенія і інш.). Уладальнік дзяржаўнай стыпендыі ў намінацыі «Лепшы праект года» за стварэнне праграм «Старажытная музыка Беларусі» і «Музыка Яўгенія Глебава». Аўтар дзвюх музычных зборнікаў беларускіх кампазітараў.