Барыс Сцяпанавіч Чудакоў

(Пасля перасылкі з Барыс Чудакоў)

Барыс Сцяпанавіч Чудакоў (нар. 8 чэрвеня 1932, станіца Сляпцоўская, Сунжанскі раён, Інгушэція) — беларускі ваенны дырыжор. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1981).

Барыс Сцяпанавіч Чудакоў
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1932(1932-06-08) (92 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі ваенны дырыжор
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1954 годзе Інстытут ваенных дырыжораў Міністэрства абароны СССР. З 1954 года дырыжор воінскай часці БВА, з 1961 года ў Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы, з 1968 года дырыжор аркестра штаба БВА, з 1979 года начальнік аркестровай службы БВА. З 1989 года выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі.

Творчасць

правіць

Сярод пералажэнняў Чудакова для духавога аркестра творы беларускага кампазітараў У. Алоўнікава, Г. Вагнера, Я. Глебава, І. Лучанка, Ю. Семянякі, Дз. Смольскага, музычнай класікі і інш. Інструментаваў для духавога аркестра Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь (2002). Галоўны дырыжор Рэспубліканскага (1987) і абласнога свят духавой музыкі «Майскі вальс» (штогодняе, з 1992).

Літаратура

правіць