Малабар, або Малабарскі бераг (малаялам മലബാര്‍) — гістарычная вобласць на паўднёвым захадзе Індыі паміж Заходнімі Гатамі і Аравійскім морам. Уваходзіць у склад штатаў Керала і Карнатака.

Тапаграфічная карта

Геаграфія правіць

Малабарскі бераг прынята вылучаць ад тэрыторыі Паўднёвага Гоа на поўначы да мыса Камарын на поўдні. Узбярэжжа нізкае, шырынёй да 80 км. Шмат лагун і штучных каналаў.

Клімат субэкватарыяльны мусонны, летам вельмі вільготны. На поўдні захаваліся шыракалістыя трапічныя лясы.

Этымалогія правіць

Назва паходзіць з мовы малаялам ഹില്ല്സ് ("пагоркі").

Гісторыя правіць

З друг. пал. I тыс. да н.э. Малабарскі бераг быў адным з галоўных гандлёва-пасрэдніцкіх цэнтраў на поўначы Індыйскага акіяна, што абумовіла даволі стракаты склад мясцовага насельніцтва. У сярэднявеччы на яго тэрыторыі існавала некалькі дзяржаў. Галоўную ролю адыгрывалі Калікут і Канур, якія вялі гандаль з унутранамі раёнамі Індыі, Зондскім архіпелагам, Шры-Ланкай, Усходняй Афрыкай і краінамі Персідскага заліва. 20 мая 1498 г. Малабарскага берага дасягнуў Васка да Гама.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць