Маламонас (Mallomonas) — род аднаклетачных залацістых водарасцей сямейства маламанадавых.

Маламонас

Mallomonas sp.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mallomonas Perty, 1852


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1598
NCBI  2988
EOL  11772

Апісанне правіць

Клеткі адзіночныя рознай формы, аднажгуцікавыя, свабодна плаваюць, абалонка цвёрдая, пакрыта панцырам з акрамянелых лускавінак, размешчаных чарапіцападобна радамі або па спіралі, у многіх відаў лускавінкі з крэменевымі ігламі і шыпамі (рознай формы і колькасці). Хларапластаў 1—2, пасценныя, звычайна без пірэноіда. Клетачнае ядро шарападобнае ці авальнае, часцей цэнтральнае. Запасное рэчыва — лейказін.

Пашырэнне правіць

Вядома больш за 200 відаў. Трапляюцца ў чыстых, халодных водах, часта на балотах, у канавах, сажалках, старыцах, азёрах, рэках. На Беларусі адзначаны маламонас клешчападобны (Mallomonas acaroides), маламонас падоўжаны (Mallomonas elongata), маламонас выстрыжаны (Mallomonas tonsurata)

Асаблівасці біялогіі правіць

Размнажэнне падоўжным дзяленнем клеткі разам з панцырам у рухомым стане або ўтварэннем 2 даччыных клетак з уласным панцырам унутры матчынай клеткі. Жыўленне фотааўтатрофнае.

Літаратура правіць