Маласавінскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Маласа́вінскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Ерамееўшчына.

Маласавінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дубровенскі раён
Уключае 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Ерамееўшчына
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 950
Плошча 164,58[1]
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Баброўскі сельсавет у складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Расасненскага і Савінскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Баброва[2]. 16 верасня 1957 года ў склад сельсавета са Слатаўшчынскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Барсукі, Бяскі, Гуракі і Пецькі), з Малабахаўскага сельсавета — 3 населеныя пункты (Ерамееўшчына, Карабанавічы і Негаціна), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малое Савіна, а сельсавет перайменаваны ў Маласавінскі[3]. 12 мая 1959 года ў склад Бельскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Вусце і Расасна)[4]. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бельскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Вусце, Марчонкі, Расасна, Слабада, Снегіры, Фесеўка, Церахі і Янкаўшчына)[5]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Маласавінскага сельсавета 24 населеныя пункты[6].

8 ліпеня 2008 года скасавана вёска Снегіры[7], 29 верасня 2009 года — вёска Ваўкулакава[8]. 11 кастрычніка 2021 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Ерамееўшчына[9].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1128 чалавек[10], з іх 94,4 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,7 % — украінцы[11]; паводле перапісу 2019 года — 950 чалавек[12].

Крыніцы правіць

  1. Решение Витебского областного Совета депутатов от 31 марта 2022 г. № 302 Об административно-территориальном устройстве Дубровенского района Витебской области
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  6. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 48. — 248 с. — 10 000 экз.
  7. Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
  8. Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2009 г. (руск.)
  9. Решение Дубровенского районного Совета депутатов от 11 октября 2021 г. № 156 О переносе административного центра Малосавинского сельсовета Дубровенского района
  10. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  12. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.