Малгажата Банась

Малгажата Банась, сапр. Людвіка Банась (польск.: Małgorzata Banaś; 10 красавіка 1896, в. Клеча Дольна каля Вадавіцаў — 26 красавіка 1966, Навагрудак, БССР) — каталіцка манашка, назарэтанка.

Малгажата Банась
Род дзейнасці манахіня
Дата нараджэння 10 красавіка 1896(1896-04-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 красавіка 1966(1966-04-26) (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 10 красавіка 1896 года ў в. Клеча Дольна (каля Вадавіцаў).

15 сакавіка 1917 года ўступіла ў Кангрэгацыю Сясцёр Святой Сям’і з Назарэта. Выконвала звычайныя паслугі ў розных законных дамах: у Вадавіцах, Стрыі, Кракаве, Гродне, Варшаве.

У 1934 годзе была скіравана ў Навагрудак. Падчас Другой сусветнай вайны, у 1939—1943 гадах, працавала ў мясцовым шпіталі.

Была адзінай сярод дванаццаці сясцёр назарэтанак, якая пазбегла арышту і расстрэлу гітлераўцамі 1 жніўня 1943 года. Пазней дапамагала ў пошуках ў лесе месца забойства сясцёр, прысутнічала пры іх эксгумацыі і перапахаванні пры навагрудскай фары. Сваё ацаленне зразумела як знак волі Божай, як знак таго, што яна павінна застацца ў Навагрудку, каб апекавацца навагрудскім фарным касцёлам і дапамагаць мясцовым вернікам, падтрымліваць у іх сэрцах дух каталіцкай веры.

Навагрудцы называлі сястру Малгажату «ахоўніцаю табэрнакулюма». Яна збірала вернікаў на малітву, упрыгожвала алтары, а калі не было святара, кіравала набажэнствамі. Сястра Малгажата арганізоўвала духоўную і матэрыяльную дапамогу для святароў і свецкіх вернікаў, сасланых у Сібір. Жыла ў цяжкіх умовах у сакрыстыі фарнага касцёла, нястомна малілася і працавала.

Памерла 26 красавіка 1966 года ў Навагрудку і пахавана на мясцовых могілках.

У 2021 годзе Папа Францішак ухваліў дэкрэт аб гераічнасці цнот ацалелай назарэтанкі з Навагрудка[1].

Зноскі