Малодшы палітрук
Малодшы палітрук (скар. ад руск.: Младший политический руководитель — малодшы палітычны кіраўнік) — першае воінскае званне сярэдняга ваенна-палітычнага саставу Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі з 1937 па 1942 год. Ніжэй за званне палітрук. Адпавядала воінскаму званню лейтэнант.
Малодшы палітрук | |
---|---|
Гісторыя
правіцьПа загаду НКА СССР № 166 ад 20 жніўня 1937 года было ўведзена дадатковае ваеннае званне і, адпаведна, уведзены знакі для ваенна-палітычнага персаналу — малодшы палітрук.
Рашэннем ДКА ад 9 кастрычніка 1942 года ў арміі і на флоце была ліквідаваная сістэма ваенных камісараў. Усе асобы, якія насілі гэтыя званні, былі пераатэставаныя і атрымалі стандартныя армейскія і флоцкія званні; пры пераатэстацыі званне прысвойвалася на прыступку ніжэй. Так, напрыклад, малодшы палітрук, які меў да пераатэстацыі званне, роўнае лейтэнанту, пасля пераатэстацыі атрымліваў званне малодшы лейтэнант. Рэзка была скарочана колькасць палітычных пасадаў. Частка ўчорашніх палітрукоў і камісараў прызначаліся намеснікамі камандзіраў па палітчастцы (ад роты і вышэй), частка была пераведзеная на камандныя пасады. Калі раней палітрук або камісар карысталіся роўнай з камандзірам уладай у падраздзяленні (часці), то цяпер яны сталі намеснікамі камандзіраў.
малодшае званне: — |
Малодшы палітрук |
старшае званне: Палітрук |
- Эквівалентныя чыны
Род войскаў | Адпаведнае званне / пасада |
---|---|
У камандным складзе | |
Агульнавайсковае званне | Лейтэнант |
Народны камісарыят унутраных спраў СССР | Сяржант дзяржаўнай бяспекі[1], уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года і па 6 ліпеня 1945 года (ваеннаслужачыя пагранічных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА) |
Ваенна-Марскі Флот СССР | Лейтэнант |
У начальніцкім складзе | |
у сухапутных і ваенна-паветраных сілах | Ваентэхнік 2-га рангу |
у ваенна-марскіх сілах | Ваентэхнік 2-га рангу |
у ваенна-гаспадарчым складзе ўсіх родаў войскаў | Тэхнік-інтэндант 2-га рангу |
у ваенна-юрыдычным складзе ўсіх родаў войскаў | Малодшы ваенны юрыст |
у ваенна-медыцынскім складзе ўсіх родаў войскаў | Ваенфельчар |
у ваенна-ветэрынарным складзе ўсіх родаў войскаў | Ваенветфельчар |
Знакі адрознення
правіцьДля звання малодшы палітрук быў усталяваны знак адрознення — два кубікі ў пятліцы, як у лейтэнанта, адрознівалася толькі акантоўка пятліц. Замест камандзірскай залацістай акантоўкі была чорная, як у астатніх палітработнікаў, а таксама малодшага камсаставу і чырвонаармейцаў.
Ваеннаслужачыя палітычнага складу мелі на абодвух рукавах вышэй за абшлаг аднолькавыя для ўсіх званняў чырвоныя суконныя зоркі дыяметрам 55 мм. Зоркі па краі абшывалі чырвонай шаўковай ніткай, а ў цэнтры мелі вышытыя залацістай ніткай серп і молат.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Веремеев Ю. Г. Анатомия армии. Таблицы воинских званий Русской Армии. Рабоче-Крестьянская Красная Армия 1935—1940 гг.