Малу́ша (да 9441000) — ключніца кіеўскай княгіні Вольгі і канкубіна яе сына, кіеўскага князя Святаслава Ігаравіча.

Малуша
Нараджэнне не раней за 940 і не пазней за 944
Смерць 1000
Бацька Мал
Муж Святаслаў Ігаравіч
Дзеці Уладзімір Святаславіч[1]
Дзейнасць ключнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Паводле летапісаў, дачка Малка Любячаніна і сястра Дабрыні. Ключніца кіеўскай княгіні Вольгі. У 960 годзе, за сувязь Малушы са Святаславам, княгіня Вольга саслала яе ў Будуціна (месца пэўна не лакалізавана), дзе нарадзіўся Уладзімір Святаславіч.

Скандынаўскія сагі апісваюць маці Уладзіміра як прарочыцу, якая жыла 100 гадоў і яе перыядычна прывозілі да двара, каб прадказваць будучыню.

Летапісы не кажуць пра паходжанне Малка, ёсць толькі гіпотэзы пра гэта. Археолаг Дзмітрый Празароўскі думаў, што Малк тоесны драўлянскаму князю Малу, якога празвалі Любячанінам ад горада Любеча, куды ён, напэўна, быў сасланы пасля разгрому драўлян княгіняй Вольгай. Аляксей Шахматаў лічыў яе дачкой Мсцішы Свенельдавіча, сына ваяводы Свенельда, яе скандынаўскім імем Мальфрыда, а імя бацькі змененым на Малка Любячаніна з палітычных прычын. Іншы расійскі гісторык Дзмітрый Ілавайскі думаў, што імя Мальфрыда гэта анямечаны варыянт Малушы. Украінскі гісторык Міхаіл Грушэўскі крытыкаваў абедзве версіі.

Цяпер асноўнай версіяй лічыць, што Малуша -- дачка драўлянскага князя Мала.

Памерлую ў 1000 годзе Мальфрыду адны даследчыкі лічаць маці Уладзіміра, то бок Малушай, другія — адной з жонак, трэція — простай сваячкай, бо памерла яна ў адзін год з Рагнедай і гэта згадана летапісам, то бок статус абедзвюх прыкладна роўны.

На думку Празароўскага, Малуша была «раздавальніцай міласціны», такім чынам хрысціянкай, і парушыла са Святаславам запаведзь «не чужалож», што было прычынай гневу Вольгі і выгнання Малушы ад княжацкага двара. Аднак, меркаванне Празароўскі грунтаваў на ўжыванні летапісам да Малушы эпітэта «міласніца», якое даследчыкі разглядаюць дыскусійна, але ніколі ў меркаваным Празароўскім сэнсе, а ўсе слоўнікі пачынаючы ад Ізмаіла Сразнеўскага даюць толькі ў значэнні «фаварыт». Да таго ж, ужыванне «міласніца» да Малушы з’явілася ў спісах летапісаў толькі ў 2-й палове XII ст., каб замяніць «ключніцу» і «рабыню», скарэктаваць нізкі статус Малушы і такім чынам яе сына Уладзіміра. Пры гэтым, само выкананне функцый ключніка не значыла рабскага статусу, паводле Рускай Праўды, ключнікам мог быць і вольны чалавек па дагаворы («радзе»), але ў ранніх спісах летапісаў Малуша проста названа рабыняй, а яе сын Уладзімір — рабынічам, і гэты яе статус не звязаны з ключніцтвам.[2]

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць