Дабрыня
Дабрыня — ваявода Уладзіміра I Святаславіча, брат яго маці Малушы. Прататып быліннага героя Дабрыні Мікіціча.
Дабрыня | |
---|---|
| |
Нараджэнне | невядома |
Смерць | 1007[1] |
Бацька | Мал |
Дзеці | Канстанцін Дабрыніч |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Калі ў 970 годзе вялікі князь Святаслаў падзяліў Кіеўскую Русь паміж двума старэйшымі сынамі, наўгародскія паслы, па загадзе Дабрыні, выпыталі да сябе Уладзіміра, які і паехаў у Ноўгарад са сваім дзядзькам.
Адпраўляючыся ў 979 з Ноўгарада ў Кіеў з намерам вырваць уладу з рук старэйшага брата, Уладзімір кіраваўся Дабрынем, які жадаў адабраць у Яраполка і нявесту апошняга, Рагнеду, дачку полацкага валадара Рагвалода, каб выдаць яе за Уладзіміра. Адказ Рагнеды: «Не жадаю разуці рабычыча» — моцна абразіў Дабрыню, сястру якога назвалі рабыняй, і пасля перамогі, здабытай над Рагвалодам, ён, паводле летапісу, загадаў пляменніку «быць з ёй (Рагнедай) перад бацькам яе і маці».
Зрабіўшыся адзіным князем, Уладзімір даручыў кіраванне Ноўгарадам Дабрыню, які, па прыкладзе пляменніка, паставіў там, на беразе Волхава, балван Пяруна (праз чатыры гады пры хрышчэнні наўгародцаў сам жа скінуў яго ў рэчку). Адгэтуль, у 985, ён хадзіў разам з Уладзімірам вадой на багатую Волжскую Булгарыю. Мір з булгарамі заключаны быў па радзе Дабрыні, які казаў, што такі багаты народ, які носіць боты, не будзе плаціць даніну, і раіў пашукаць лепш лапцюжнікаў.
Што тычыцца ўдзелу Дабрыні ў хрышчэнні наўгародцаў у 989, то яго, здаецца, трэба прызнаць пэўным, але весткі аб тым летапісаў нявызначыныя і блытаныя, а падрабязнасці эпізоду, перададзеныя Тацішчавым са слоў так званага Якімаўскага летапісу, заснаваныя, як думаюць, на старадаўняй наўгародскай прымаўцы: «Пуцята хрысціў мячом, а Дабрыня агнём».
Праз некаторы час наўгародскім пасаднікам стаў сын Дабрыні — Канстанцін Дабрыніч.
Зноскі
- ↑ Добрыня Малкович // Русский биографический словарь — СПб.: 1905. — Т. 6. — С. 483–485.