Канстанцін Дабрыніч
Канстанцін Дабрыніч (? — 1022) — наўгародскі пасаднік, сын і пераемнік Дабрыні, абвешчаны пасаднікам у 1017.
Канстанцін Дабрыніч | |
Дзейнасць: | палітык |
---|---|
Нараджэнне: | X стагоддзе |
Смерць: | 1022 |
Бацька: | Дабрыня |
Дзеці: | Астрамір |
У 1018 Яраслаў Мудры, патрываўшы на поўдні паразу ад Баляслава Храбрага і Святаполка, збег у Ноўгарад і прыгатаваўся збегчы далей, «за мора». Але Канстанцін Дабрыніч і наўгародцы, пасёкшы яго караблі, сказалі князю, што яны жадаюць біцца за яго з Баляславам і Святаполкам. Яны сабралі грошы, нанялі варагаў і самі ўзброіліся. Нягледзячы на гэту паслугу, Яраслаў у 1019 чамусьці ўгневаўся на Канстанціна і зняволіў яго, паводле пазнейшых летапісных вестак, на 3 гады ў Растоў. Затым Дабрыніч быў пераведзены ў Мурам і тамака, на рацэ Ацэ, быў забіты ў 1022. Яго сынам, верагодна, быў Астрамір.
ЛитератураПравіць
- Янин В. Л. Новгородские посадники. Издательство МГУ, 1962
- Фроянов И. Я. Мятежный Новгород. Очерки истории государственности, социальной и политической борьбы конца IX — начала XIII века. Издательство: С.-Петербургского университета, 1992