Мал
Мал (? — каля 946) — князь драўлян у 1-й палавіне 10 ст. (сталіца княжання ў горадзе Іскарасцені).
Малы (Малдзіт) | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
|
||||
Нараджэнне | невядома | |||
Смерць | 946 | |||
Бацька | «…сын Ніскінін»[1] | |||
Дзеці | Малуша (??), Дабрыня (??) | |||
Дзейнасць | палкаводзец |
ПаходжаннеПравіць
Паходзіў з драўлянскага княжацкага роду, названага пасля гісторыкамі як Любячаніны. Якімаўскі летапіс паведамляе, што Мал — «князь драўлянскі, сын Ніскінін». Імя Мал ці Ніскіня магло значыць «маленькі, невысокі». Імя было дадзена ў дзяцінстве, таму неабавязкова, што, вырасшы, ён быў невысокага росту. Існуе думка, што імя Мал роднаснае валійскаму mael («князь, правадыр»), брэтонскаму Magli (уласнае імя) ці Ma(e)l-, -mael (частка ўласнага імя), старажытнаірландскаму mбl («прынц, князь, пер, шляхціч»). У такім выпадку «Мал Ніскіня» значыць «князь Ніскіня».
КіраваннеПравіць
Мал кіраваў племем драўлян, якое ад 914 было ў залежнасці ад Кіева. Магчыма, што сярод мясцовых старэйшын існавала ідэя здабыцця незалежнасці. У 945 кіеўскі князь Ігар, ужо сабраўшы даніну з драўлян, вырашыў спагнаць яе шчэ раз, але неразважліва пакінуў асноўную частку свайго войска ў Кіеве. Гэта паслужыла непасрэднай прычынай да паўстання, якое і ўзначаліў Мал. Войска Ігара было разбіта, а самога яго прывязалі да дзвюх бяроз, якія выпраміўшыся разарвалі яго на дзве часткі. Ігара, паводле звычаю, пахавалі з усімі пашанамі, а над яго магілай насыпалі курган. Суседняе ж сяло назвалі ў гонар гэтага Магільна (цяпер Палескае).
Паводле «Аповесці мінулых гадоў» драўляне паспрабавалі ажаніць Мала з удавой Ігара Вольгай, але ўсе паслы былі забіты, а сама Вольга жорстка расправілася з забойцамі мужа. Іскарасцень быў спалены, а драўлянскія старэйшыны былі забраныя ў палон. Магчыма, сярод іх быў і Мал. Магчыма ў гонар яго быў названы горад Малін у сучаснай Жытомірскай вобласці Украіны.
ДзеціПравіць
Гісторыкі лічаць, што дзецьмі Мала маглі быць Малуша, ключніца княгіні Вольгі і маці князя Уладзіміра, і Дабрыня. Яны займалі становішча прыдворнай чэлядзі пры Вользе і Святаславе, але затым змаглі дасягнуць значных вышынь у дзяржаўным кіраванні. Дабрыня стаў намеснікам у Ноўгарадзе, куды неўзабаве быў адпраўлены і Уладзімір з Малушай. Летапіс называе бацькам Малушы Малка Любчаніна. У былінах Дабрыня носіць імя па бацьку Мікіціч і славіцца «вяскоўцам».
Зноскі
- ↑ В.Н. Татищев. / ИСТОРИЯ РОССИЙСКАЯ / ЧАСТЬ ПЕРВАЯ / ГЛАВА ЧЕТВЕРТАЯ / ОБ ИСТОРИИ ИОАКИМА, ЕПИСКОПА НОВОГОРОДСКОГО(недаступная спасылка). zhurnal.ru. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2009. Праверана 19 ліпеня 2010.
ЛітаратураПравіць
- Мал // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. С. 548.
СпасылкіПравіць
- Довідник з історії України. За ред. І.Підкови та Р.Шуста.- К.: Генеза, 1993. Архівавана 10 красавіка 2009.
- Анатолий Маркович Членов. По следам Добрыни Архівавана 12 сакавіка 2007.
- Іскоростень Архівавана 13 сакавіка 2007.