Віктар Міхайлавіч Васняцоў

(Пасля перасылкі з Віктар Васняцоў)

Віктар Міхайлавіч Васняцоў (3 (15) мая 1848, сяло Лап'ял, Вяцкая губерня, Расійская імперыя — 23 ліпеня 1926, Масква, СССР) — рускі мастак і архітэктар, майстар жывапісу на гістарычныя і фальклорныя сюжэты. Старэйшы брат мастака Апалінарыя Васняцова.

Віктар Міхайлавіч Васняцоў
руск.: Виктор Васнецов
Фатаграфія
Аўтапартрэт. 1873
Імя пры нараджэнні англ.: Viktor Mikhailovich Vasnetsov
Дата нараджэння 3 (15) мая 1848
Месца нараджэння
Дата смерці 23 ліпеня 1926(1926-07-23)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Расійскай імперыі Расійская імперыя,
Сцяг СССР СССР
Род дзейнасці мастак, архітэктар, дзеяч мастацтваў, дызайнер паштовых марак
Жанр гістарычны жывапіс
Вучоба
Мастацкі кірунак Сімвалізм
Вядомыя працы З кватэры на кватэру,
Алёнушка,
Віцязь на ростанях,
Волаты,
Хрышчэнне Русі і інш.
Партыя
Подпіс Viktor Vasnetsov Signature 1886.png
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Вучыўся ў Пецярбургу ў Рысавальнай школе таварыства заахвочвання мастацтваў (1867-68) у І. М. Крамскога і ў Акадэміі мастацтваў у 1868-75 гадах, сапраўдным членам якой стаў у 1893 годзе. З 1878 года член Таварыства перасоўнікаў. Наведаў Францыю (1876) і Італію (1885). Жыў у Пецярбургу і Маскве. У гады вучобы выконваў малюнкі для часопісаў і танных народных вырабаў («Народная азбука» Сталпянскага, выдавалася ў 1867; «Тарас Бульба» М. В. Гогаля, выдавалася ў 1874). У 1870-я гады выступіў з невялікімі жанравымі карцінамі, напісанымі пераважна ў шаравата-карычневай каляровай гаме. У 1880-я гады пакінуў жанравы жывапіс, ствараў творы на тэмы нацыянальнай гісторыі, рускіх былін і народных казак.

У 1880-1890-я гады стварыў дэкарацыі і касцюмы да п'есы-казкі «Снягурка» А. М. Астроўскага (пастаўлена ў тэатры С. І. Мамантава ў 1882) і аднайменнай оперы М. А. Рымскага-Корсакава (у Маскоўскай прыватнай рускай оперы С. І. Мамантава ў 1886).

Паводле яго малюнкаў была пабудавана царква і казачная «Хатка на курыных ножках» у Абрамцаве (пад Масквой; 1883), а таксама фасад Траццякоўскай галерэі (1902). У савецкі час працягваў працаваць над народнымі казачнымі тэмамі («Бой Дабрыні Мікітавіча з сямігаловым Змеем Гарынычам», 1918; «Кашчэй Бессмяротны», 1917-26; абедзве карціны — у Доме-музеі В. М. Васняцова ў Маскве).

Зноскі

  1. Васнецов Виктор Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 328–329. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Viktor Mikhailovich Vasnetsov
  3. Viktor Mikhaylovich Vasnetsov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Васнецов Виктор Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 328–329. Праверана 28 верасня 2015.