Шальчынінкелей
Шальчынінке́лей[1] (літ.: Šalčininkėliai, традыцыйная беларуская назва — Малыя Салечнікі) — вёска ў Шальчынінкайскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Шальчынінкайскай сянюніі. Размешчана за 8 км на поўнач ад Шальчынінкая. Насельніцтва на 2011 год — 615 чалавек.
Вёска
|
ГісторыяПравіць
Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць
Упершыню Малыя Салечнікі ўпамінаюцца ў XVII стагоддзі, калі яны ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. У гэты час з фундацыі Яна Альфонса Ляцкага тут быў пабудаваны касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыіПравіць
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Малыя Салечнікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
На 1866 год у Малых Салечніках было 12 будынкаў.
Найноўшы часПравіць
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Малыя Салечнікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Малыя Салечнікі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Віленскага павета Віленскага ваяводства.
Пасля заняцця тэрыторыі ў выніку паходу ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года ўлады СССР перадалі мястэчка Літве.
- Мястэчка на старых здымках
НасельніцтваПравіць
- XIX стагоддзе: 1866 год — 82 чал., з іх 72 каталікі і 10 іўдзеяў[3]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 615 чал.
СлавутасціПравіць
- Касцёл Святога Юрыя (1770), помнік традыцыйнага драўлянага дойлідства.
- Сядзіба Мяноўскіх (1840-я)
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Wierzbowicz J. Soleczniki // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 49.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Малыя Салечнікі на сайце Radzima.org