«Мальмкрог» (Malmkrog) — мастацкі фільм 2020 года рэжысёра Крысці Пую[1].

МальмкрогM:
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
Краіна
Мова румынская мова
Год 2020
IMDb tt10213380

СюжэтПравіць

Арыстакрат Мікалай запрашае на Каляды ў свой маёнтак вяршкі грамадства, сярод якіх аказваюцца палітык, маладая графіня і рускі генерал з жонкай. Яны праводзяць час за вячэрай, свецкімі гутаркамі і салоннымі гульнямі, спрачаюцца пра форму ўлады, неабходнай у эпоху палітычнага заняпаду, аб прагрэсе і маралі, смерці і Антыхрысце. Дэбаты робяцца ўсё больш гарачымі, і культурныя адрозненні паміж суразмоўцамі становяцца больш відавочнымі, а абстаноўка ў маёнтку — усё больш напружанай. У рэшце рэшт, кожны стане ахвярай уласнай пазіцыі[2].

Акцёрскі складПравіць

УзнагародыПравіць

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 кінаўзнагародамі і яшчэ 5 намінацыямі[3].

ЗноскіПравіць

  1. Malmkrog (2020) — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 31 снежня 2020.
  2. Мальмкрог (бел.) . Сайт кінафестывалю «Лістапад». Праверана 31 снежня 2020.
  3. Malmkrog — Awards (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 31 снежня 2020.

СпасылкіПравіць