Кіеўская рысавальная школа
Кіеўская рысавальная школа — навучальная мастацкая ўстанова ў Кіеве (1875—1901), заснаваная ўкраінскім мастаком-педагогам Мікалаем Мурашкам . Фінансавалася за кошт гарадскога бюджэту і ахвяраванняў мецэната Івана Цярэшчанкі .
ГісторыяПравіць
У 1901 годзе на аснове малявальнай школы М. І. Мурашкі было арганізавана вучылішча, якое перайшло ў падпарадкаванне Пецярбургскай акадэміі мастацтваў.
АдрасыПравіць
Спачатку школа знаходзілася ў доме Тарноўскага на Трохсвяціцельскай вуліцы , у 1876—1880 гг. — у адным з памяшканняў гарадской думы, у 1880—1882 гг. — доме на Афанасьеўскай вуліцы , у 1882—1991 гадах — на вуліцы Вялікай Уладзімірскай .
Вядомыя вучніПравіць
У школе вучыліся В. А. Сяроў (1876—1878), Я. М. Кругер (1883—1886), К. С. Малевіч (1895—1896). Школа адыграла вялікую ролю ў падрыхтоўцы ўкраінскіх нацыянальных мастакоў, у ёй атрымалі адукацыю М. К. Піманенка , А. А. Мурашка , С. П. Кастэнка , Р. К. Дзядчанка , С. І. Блонская , І. С. Іжакевіч, а таксама Р. П. Святліцкі , М. І. Жук , В. Д. Замірайла , А. А. Куранной , Ф. С. Красіцкі , Ф. У. Шаўрын і іншыя.
ВыкладчыкіПравіць
У 1875—1901 гадах школай кіраваў і выкладаў у ёй Мікалай Мурашка . Тут таксама выкладалі X. П. Платонаў , М. К. Піманенка , І. Ф. Селязнёў .
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
СпасылкіПравіць
- РИСОВАЛЬНАЯ ШКОЛА Н. І. МУРАШКА
- КИЇВСЬКА РИСУВАЛЬНА ШКОЛА (укр.)(укр.)