Малік Агар
Малік Агар (араб. مالك عقار; народжаны як Нганіёфа Агар Эйр Нганіофа) — суданскі палітычны дзеяч, актыўны ўдзельнік паўстання ў штаце Блакітны Ніл.
Малік Агар | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | XX стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Род дзейнасці | палітык |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і правадыра племя інгесана ў штаце Блакітны Ніл. З васьмі гадоў насіў імя Малік Агар[1][2].
У 1983 годзе, неўзабаве пасля пачатку Другой грамадзянскай вайны ў Судане, далучыўся да ўзброенай апазіцыі[3]. У 1990-х гадах стаў кіраўніком аддзела ўзброеных сіл Народна-вызваленчага руху Судана. Камандаваў паўстанцкімі атрадамі ўздоўж мяжы з Эфіопіяй на поўдзень ад Блакітнага Ніла да Гейсана[4]. Мяцежныя сілы пад яго камандаваннем у 1997 годзе захапілі гарады Курмук і Кайсан[3].
У красавіку 2010 года абраны губернатарам штата Блакітны Ніл[5][6].
У лютым 2011 года прызначаны старшынёй Народна-вызваленчага руху Судана (паўночнае крыло)[7]. 2 верасня Агар быў зрынуты з пасады губернатара па загадзе прэзідэнта Амара аль-Башыра[8]. У лютым 2012 года стаў сузаснавальнікам апазіцыйнай кааліцыі «Суданскі рэвалюцыйны фронт». Альянс меў на мэце звяржэнне суданскага ўрада і дэмакратызацыю[3]. Адначасна абраны прэзідэнтам Суданскага рэвалюцыйнага фронту[9].
2 лютага 2021 года прызначаны членам Суверэннага савета[10]. 19 мая 2023 года прызначаны намеснікам старшыні Пераходнага суверэннага савета[11].
Погляды
правіцьАгар выступае супраць бачання Судана як араба-ісламскай дзяржавы і выступае за мультыкультурную грамадзянскую дэмакратыю. Быў блізкі да Джона Гаранга і падзяляў яго мэту звяржэння ўрада Аль-Башара. Выказаў сваю нязгоду з аддзяленнем Паўднёвага Судана[3].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ A Poisonous Thorn in Our Hearts: Sudan and South Sudan's Bitter and Incomplete Divorce. Hurst.
- ↑ Sudan's Spreading Conflict (II): War in Blue Nile . International Crisis Group.
- ↑ а б в г "Malik Aggar Eyre Gandof".
{{cite news}}
:|archive-date=
патрабуе|archive-url=
(даведка); Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2013. Праверана 19 мая 2023. - ↑ John Young "Along Ethiopia's Western Frontier: Gambella and Benishangul in Transition", Journal of Modern African Studies Архівавана {{{2}}}., 37 (1999), p. 334
- ↑ "SPLM celebrates victory in Blue Nile State" Архівавана {{{2}}}., Official website of the Sudan People's Liberation Moverment (accessed 21 March 2011)
- ↑ Blue Nile State. dead . Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2012. Праверана 7 сакавіка 2012.
- ↑ "Malik Aggar to head SPLM in the north" Архівавана {{{2}}}., Official website of the Sudan People's Liberation Moverment (accessed 21 March 2011)
- ↑ "Sudan declares emergency in Blue Nile state".
{{cite news}}
:|archive-date=
патрабуе|archive-url=
(даведка); Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ SRF Sudan . Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2020. Праверана 13 красавіка 2020.
- ↑ Sudan Sovereignty Council gains three new members under El Burhan (англ.). Radio Dabanga. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2023. Праверана 19 студзеня 2023.
- ↑ "Sudan's Burhan sacks paramilitary leader as his deputy". BBC [англійская]. Праверана 19 May 2023.