Мануэль Лаўрэáна Радрыгес Сáнчэс (англ.: Manuel Laureano Rodríguez Sánchez, 4 ліпеня 1917, Кордава, Іспанія — 29 жніўня 1947, Лінарэс), вядомы як Маналéтэ (англ.: Manolete) — знакаміты іспанскі матадор.

Маналетэ
Род дзейнасці Тарэадор, Матадор
Дата нараджэння 4 ліпеня 1917(1917-07-04)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 жніўня 1947(1947-08-29)[1][2] (30 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Яго стрыечны дзед таксама быў матадорам, забітым быком; матадорамі былі таксама яго бацька і айчым. Пачаў прафесійна выступаць на арэне з 17 гадоў (хоць першы бой правёў яшчэ ў 1931 годзе) разам з двума сваімі прыяцелямі, якія сфармавалі каманду тарэра пад назвай «Кардоўскія халіфы». Яго настаўнікам быў тарэра Хасэ Камара.

Атрымаў вядомасць неўзабаве пасля заканчэння Грамадзянскай вайны і, на думку некаторых, быў лепшым тарэра Іспаніі усіх часоў, стаўшы таксама адным з самых папулярных людзей у краіне: у Іспаніі выпускаліся яго фігуркі, яму прысвячаліся песні, у яго гонар быў названы новы гатунак лікёру. У некаторыя гады ён здзяйсняў больш за сотню паядынкаў, 11 разоў быў сур’ёзна паранены.

Выступаючы не толькі ў Іспаніі, але і ў Мексіцы, ён стаў аўтарам мноства новых прыёмаў у карыдзе, у тым ліку аднаго з выкарыстаннем мулеты (кавалка чырвонай матэрыі), названай у яго гонар. Вылучаўся сур’ёзным стылем паядынку, але пры гэтым праславіўся крайняй эканоміяй сіл і рухаў і вонкава абыякавымі паводзінамі падчас яго; валодаў рэдкай стрыманасцю, стоячы нерухома і дазваляючы быку наблізіцца практычна ўшчыльную, перш чым нанесці ўдар.

Загінуў 29 жніўня 1947 года ва ўзросце 30 гадоў, выступаючы, як ён планаваў, апошні год на арэне, ад смяротнай раны, нанесенай яму быком па мянушцы Іслера. Іслера быў пятым быком, забітым Маналетэ ў той дзень, абедзве гэтыя падзеі шакавалі Іспанію. Папулярнасць і аўтарытэт Маналетэ ў краіне былі настолькі моцныя, што дыктатар Франсіска Франка пасля яго гібелі абвясціў у краіне трохдзённую нацыянальную жалобу, калі па радыё гралі толькі пахавальныя мелодыі.

Пасля гібелі Маналетэ лепшым тарэра Іспаніі стаў лічыцца Дамінгін. У Лінарэсе, дзе загінуў тарэра, яму ўсталявалі помнік; помнікі яму ёсць і ў іншых гарадах Іспаніі. У 1951 годзе быў збудаваны маўзалей Маналетэ. Пра яго напісана некалькі кніг і знята два фільмы (1948 і 2007 гадоў, «Маналетэ»).

Зноскі

  1. а б Manolete // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  2. а б Manuel Laureano. Manolete Rodríguez Sánchez // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.