Манджул Бхаргава
Манджул Бхаргава (англ.: Manjul Bhargava; нар. 8 жніўня 1974, Гамільтан, Канада) — амерыканскі матэматык індыйскага паходжання. Працы ў асноўным прысвечаны тэорыі лікаў. Член Лонданскага каралеўскага таварыства. Лаўрэат Філдсаўскай прэміі (2014).
Манджул Бхаргава | |
---|---|
англ.: Manjul Bhargava | |
Дата нараджэння | 8 жніўня 1974 (50 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тэорыя лікаў |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Эндру Джон Уайлс |
Член у | |
Узнагароды |
Філдсаўская прэмія (2014) прыз Блюменталя[d] (2005) прэмія Ферма (2011) прэмія Інфосіс[d] (2012) правадзейны член Амерыканскага матэматычнага таварыства[d] (2013) прэмія Моргана[d] (1996) грант Гугенхайма (2022) член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (2019) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЯго бацькі пераехалі ў Канаду з Індыі, а пасля яго нараджэння пераехалі ў ЗША. Яго маці, матэматык па прафесіі, выкладала ва ўніверсітэце і навучыла яго матэматыцы. У 1996 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў Гарвардскім універсітэце, у 2001 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі па матэматыцы ў Прынстанскім універсітэце. З 2003 года працуе ў Прынстанскім універсітэце, з 2010 года таксама выкладае ў Лейдэнскім універсітэце.
Атрымаў шэраг узнагарод, у лік якіх уваходзяць Стыпендыя Пакардаў (2004) і Прэмія Коўла (2008).
У 2014 годзе зрабіў пленарны даклад на Міжнародным кангрэсе матэматыкаў і стаў лаўрэатам Філдсаўскай прэміі. У 2015 годзе атрымаў Падма Бхушан.
З’яўляецца членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2013), правадзейным членам Амерыканскага матэматычнага таварыства.
Зноскі
- ↑ https://www.math.princeton.edu/people/manjul-bhargava
- ↑ http://www.ams.org/fellows_by_year.cgi?year=2013 Праверана 24 лістапада 2022.
- ↑ http://www.ams.org/news?news_id=1680 Праверана 24 лістапада 2022.
- ↑ https://royalsociety.org/news/2019/04/royal-society-announces-2019-fellows/ Праверана 30 красавіка 2022.