Маніфест 17 кастрычніка 1905 года

Найвышэйшы Маніфест пра ўдасканаленне дзяржаўнага парадку (Кастрычніцкі маніфест) — заканадаўчы акт Вярхоўнай Улады Расійскай імперыі, абнародаваны 17 (30) кастрычніка 1905. Быў распрацаваны Сяргеем Вітэ па даручэнні Імператара Мікалая II у звязку з бесперапыннай «закалотаю». У кастрычніку ў Маскве пачалася забастоўка, якая ахапіла ўсю краіну і перарасла ва Усерасійскую кастрычніцкую палітычную стачку. 12—18 кастрычніка ў розных галінах прамысловасці страйкавала звыш 2 млн чалавек. Гэты ўсеагульны страйк і, перадусім, страйк чыгуначнікаў, і вымусілі імператара пайсці на саступкі.

Ведомости Спб. градоначальства. 18 кастрычніка 1905 года.

Спасылкі

правіць

Літаратура

правіць