Іначэнца Мараіна
(Пасля перасылкі з Мараіна)
Іначэнца Мараі́на, або Мараі́ні (італ.: Maraina, Maraini) — архітэктар і мастак-дэкаратар другой паловы 18 ст.
Іначэнца Мараіна | |
---|---|
Дата нараджэння | XVIII стагоддзе |
Месца нараджэння |
Біяграфія
правіцьРодам з Італіі (Лугана). Вучыўся ў Мілане ў Брэры. 3 1764 года працаваў у асноўным у Польшчы. 3 1 чэрвеня 1777 года пры двары М. К. Агінскага ў Слоніме, да 1780 года кіраваў будоўляй спец. памяшкання для Слонімскага тэатра Агінскага («Новы дом оперы»), пісаў дэкарацыі. Пакінуў Слонім паміж 1780 і 1785 гадамі. Відаць, у 1786 годзе пісаў дэкарацыі для тэатра «Ла Скала» (Мілан).
Галоўныя работы: перабудова Нацыянальнага тэатра ў Варшаве, будаўніцтва драўлянага амфітэатра ў Львове (1790-я гады).
Зноскі
Літаратура
правіць- Мараіна Іначэнца // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.