Маргарыта Віталеўна Шол

Маргарыта Вітальеўна Шол (укр.: Маргарита Віталіївна Шол; нар. 15 верасня 1988 года, Марыупаль, Данецкая вобласць) — украінскі палітык. Народны дэпутат Украіны IX склікання.

Маргарыта Віталеўна Шол
укр.: Маргарита Віталіївна Шол
Род дзейнасці свецкая львіца, палітык, бухгалтарка
Дата нараджэння 15 верасня 1988(1988-09-15) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла эканамічны факультэт Прыазаўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Шол працавала бухгалтарам у МКВ «Украінскі інстытут сталёвых канструкцый імя В. Шыманоўскага».

Давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты Украіны Уладзіміра Зяленскага на выбарах 2019 года.

Кандыдат у народныя дэпутаты ад партыі «Слуга народа» на парламенцкіх выбарах 2019 года, № 107 у спісе. На час выбараў: часова не працуе, беспартыйная. Член Камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях аграрнай і зямельнай палітыкі, старшыня падкамітэта па пытаннях развіцця базавых галін у аграпрамысловым комплексе.

Намеснік сустаршыні групы па міжпарламенцкіх сувязях з Латвійскай Рэспублікай.