Прыазоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
Прыазоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (укр.: Приазовський державний технічний університет) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, размешчаная ў Марыупале.
Прыазоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт | |
---|---|
Приазовський державний технічний університет | |
Арыгінальная назва | Приазовський державний технічний університет |
Міжнародная назва | Pryazovskyi State Technical University |
Заснаваны | 1929 |
Тып | політэхніка |
Рэктар | Вячаслаў Сцяпанавіч Валошын[d] |
Студэнты | 16 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Марыупаль |
Юрыдычны адрас | вул. Універсітэцкая 7, Марыупаль, Украіна |
Сайт | pstu.edu |
Гісторыя
правіцьВНУ створана ў 1929 годзе на базе вячэрняга працоўнага металургічнага тэхнікума як Марыупальскі металургічны інстытут, які згодам быў ператвораны ва ўніверсітэт. На той час тут навучалі спецыялістаў без адрыву ад вытворчасці па спецыяльнасцях: сталеплавільная і пракатная вытворчасць, механікі-канструктары, інжынеры-цеплатэхнікі, інжынеры-тэрмісты і інш. У 1939 годзе было адкрыта дзённае аддзяленне па спецыяльнасцях: сталеплавільная і пракатная вытворчасць, металазнаўства і тэрмаапрацоўка чорных і каляровых металаў. У пачатку 1960-х гадоў у інстытуце працавалі 160 выкладчыкаў, 52 з якіх мелі навуковую ступень. У сярэдзіне 1980-х гадоў ВНУ актыўна развівалася, колькасць выкладчыкаў складала ўжо 360 чалавек, з іх 192 — дактароў і кандыдатаў навук. Выпуск спецыялістаў усіх формаў навучання на працягу 20 гадоў павялічылася з 394 чалавек да 1141 штогод. З 9 чэрвеня 1990 года навучальная ўстанова атрымала вышэйшы — IV ўзровень акрэдытацыі. У 1993 годзе Міністэрства адукацыі і навукі Украіны прыняло пастанову аб наданні Марыупальскаму металургічнаму інстытуту новага статуса і назвы — Прыазоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.
Структура
правіць- Інстытут металаў
- Эканамічны факультэт
- Энергетычны факультэт
- Металургічны факультэт
- Сацыяльна-гуманітарны факультэт
- Факультэт інжынернай і моўнай падрыхтоўкі
- Факультэт інфармацыйных тэхналогій
- Факультэт машынабудавання і зваравання
- Факультэт транспартных тэхналогій
- Інстытут павышэння кваліфікацыі
Рэктары
правіць- Кастанцін Васільевіч Чарнавусаў (1930—1933)
- Віктар Паўлавіч Красільнікаў (1931—1933)
- Дзмітрый Еўдакімавіч Алмашын (1933—1935)
- Міхал Міхайлавіч Гіршовіч (1935—1938)
- Іван Мікалаевіч Удавенка (1937—1938, 1943—1944)
- Міхал Якаўлевіч Озераў (1939—1941)
- Цімафей Міхайлавіч Смірноў (1944—1951)
- Мікалай Александровіч Калошын (1951—1969)
- Яўген Александровіч Капусцін (1969—1981)
- Ігар Уладзіміравіч Жажэленка (1981—2003)
- Вячаслаў Сцяпанавіч Валошын (з 2003)