Маргарыта Міхайлаўна Сіроткіна

Беларускі педагог

Маргарыта Міхайлаўна Сіроткіна (нар. у 1983 годзе) — беларускі педагог, кандыдат педагагічных навук.

Маргарыта Міхайлаўна Сіроткіна
Дата нараджэння 1983
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера педагогіка
Месца працы Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Анатоль Пятровіч Сманцэр

Біяграфічныя звесткі

правіць

Скончыла ў 2005 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Англійская мова. Французская мова», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 2006 годзе там жа абараніла магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (замежныя мовы)». Пасля навучалася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка прафесійнай адукацыі», якую і скончыла ў 2016 годзе, атрымаўшы навуковую кваліфікацыю даследчыка ў галіне педагагічных навук.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук па спецыяльнасцям «Тэорыя і методыка прафесійнай адукацыі» абараніла 15 лістапада 2016 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Фарміраванне каштоўнасных адносін да прафесійнай дзейнасці ў будучых настаўнікаў». Навуковы кіраўнік - Анатоль Пятровіч Сманцэр.

З 2006 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З'яўлялася выкладчыкам і старэйшым выкладчыкам кафедры педагогікі, псіхалогіі і методыкі навучання гісторыка-філалагічнага факультэта. У цяперашні час працуе на пасадзе дацэнта кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

правіць

Асноўныя навуковыя даследаванні скіраваны на навукова-тэарэтычнае абгрунтаванне і выяўленне педагагічных умоў фарміравання каштоўнасных адносін да прафесійнай дзейнасці ў будучых настаўнікаў. Яна абгрунтавала сутнасць каштоўнасных адносін студэнтаў да прафесійнай педагагічнай дзейнасці; распрацавала дыягнастычны інструментарый сфарміраванасці кампанентаў каштоўнасных адносін да прафесійнай дзейнасці ў будучых настаўнікаў; распрацавала і ўкараніла ў практыку ВНУ мадэль фарміравання каштоўнасных адносін да прафесійнай дзейнасці ў будучых настаўнікаў і эксперыментальна праверыла яе эфектыўнасць; вызначыла комплекс педагагічных умоў, якія ўплываюць на эфектыўнасць мадэлі фарміравання каштоўнасных адносін да прафесійнай дзейнасці ў будучых настаўнікаў і інш.

Бібліяграфія

правіць

Выбраныя навуковыя артыкулы

правіць
  • Формирование ценностного отношения к будущей профессии студентов педагогических специальностей / М. М. Сироткина // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2008. – № 11. – С. 48-52.
  • Сущностные характеристики ценностного отношения студентов к профессионально-педагогической деятельности / М. М. Сироткина // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2010. – № 11. – С. 119-124.
  • Ценностное отношение к профессиональной педагогической деятельности: взгляд сквозь историю / М. М. Сироткина // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2011. – № 15. – С. 63-68.
  • Модель процесса формирования ценностного отношения к будущей профессиональной деятельности у студентов педагогических специальностей / М. М. Сироткина // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2013. – № 7. – С. 14-18.
  • Ценностное отношение будущих учителей к профессиональной деятельности: результаты экспериментального исследования / М. М. Сироткина // Зборнік навуковых прац Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. – 2015. – Вып. 13. – С. 220-235.

Вучэбна-метадычныя выданні

правіць
  • Read and speak about Belarus. Читай и говори о Беларуси / А. В. Конышева, Н. В. Сасина, М. М. Сироткина. - Минск: Четыре четверти, 2007. - 256 с.

Зноскі

Спасылкі

правіць