«Ма́ргер» (польск.: Margier) — опера Канстанціна Горскага, найважнейшы твор кампазітара[1]. Для лібрэта асновай стала аднайменная паэма Уладзіслава Сыракомлі[2].

Маргер
польск.: Margier
Кампазітар Канстанцін Горскі
Лібрэтыст Уладзіслаў Сыракомля
Канстанцін Горскі
Мова лібрэта польская
руская
Крыніца сюжэту Маргер (паэма)
Дзеяў 3
Карцін 6
Год стварэння 1905
Першая пастаноўка 13 студзеня 1927
Месца першай пастаноўкі Вялікі тэатр імя Станіслава Манюшкі ў Познані
Месца дзеяння Пулен
Час дзеяння 1336

Кампазітар жанрава вызначыў свой твор як «драматычная опера»[3]. Яна была напісаная ў Харкаве[4]. У 1905 г. опера выйшла асобным дзвюхмоўным выданнем (па-польску і па-руску)[5], аднак на сцэне пры жыцці аўтара не ставілася[6], упершыню яна там з’явілася толькі ў 13 студзеня 1927 г.[крыніца?] у Познані.

У архіве Вялікага тэатра імя Станіслава Манюшкі дагэтуль старанна захоўваецца копія рукапісу «Маргера» ды іншыя матэрыялы, звязаныя з жыццём і творчасцю кампазітара[7].

Напісанне

правіць

На думку Радаславы Аладавай, магчыма, што аўтарам лібрэта быў сам кампазітар, які падпісаўся псеўданімам W. W. G. (В. Вальгер). Да гэткай думкі схіляўся раней і Э. Вроцкі, зазначыўшы, што кампазітар не стаў выкарыстоўваць ужо гатовае лібрэта, напісанае Уладзіславам Сыракомлем для Станіслава Манюшкі, а прыклаў намаганні да стварэння новага[8].

Пераклады

правіць

У 2009 г. Васіль Сёмуха пераклаў лібрэта на беларускую мову[9].

Зноскі

  1. Шумская, І. Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння (бел.). — 2011. — С. 81.
  2. Шумская, І. Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння (бел.). — 2011. — С. 83.
  3. Шумская, І. Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння (бел.). — 2011. — С. 85.
  4. Шумская, І. Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння (бел.). — 2011. — С. 82.
  5. Gorski, K., W. W. G. (Walgier). Margier (польск.). — С.-Петербургъ: Ю. Сѣмѣчкина, 1905. — 388 с.
  6. Шумская, І. Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння (бел.). — 2011. — С. 87.
  7. Шумская, І. Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння (бел.). — 2011. — С. 88.
  8. Шумская, І. Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння (бел.). — 2011. — С. 86.
  9. Горскі, К., Сёмуха, В. Маргер // Лідскі Летапісец. — Студзень-чэрвень 2009. — № 1-2 (45-46). — С. 63-77.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць