«Марко» — беларускае гарбарна-абутковае прадпрыемства, заснаванае ў верасні 1991 года ў Віцебску[1]. На 2015 г. мела ў Віцебску 4 даччыныя вытворчасці, сетку з 48 уласных крамаў у 24 гарадах Беларусі, замежныя прадстаўніцтвы і крамы ў Казахстане (Алматы), Латвіі (Рыга) і Расіі (Екацярынбург, Краснадар, Масква, Санкт-Пецярбург, Смаленск). За 2014 г. выпуск абутку перавысіў 4 млн параў, звыш паловы якога прадалі за мяжу.

«Марко»
Тып Таварыства з абмежаванай адказнасцю
Заснаванне 18 верасня 1991
Заснавальнікі Мікалай Васільевіч Мартынаў
Размяшчэнне Віцебск, пр. Фрунзэ, д. 85
Ключавыя постаці Мікалай Мартынаў
Галіна Лёгкая прамысловасць
Прадукцыя Абутак, сумка, футра
Дэвіз Якасць, традыцыі, камфорт
Даччыныя кампаніі «ВітМа», «Віцебскі футравы камбінат», «Сан Марко», «Чырвоны кастрычнік»
Сайт www.marko.by

Гісторыя правіць

У верасні 1991 г. былы эксперт камерцыйнага аддзела абутковага прадпрыемства «Белвест» Мікалай Мартынаў (нар. 1 жніўня 1957, в. Гудава, Дубровенскі раён) заснаваў гандлёва-закупачнае прадпрыемства «ЛМ+МК» разам з трыма іншымі ўдзельнікамі. Пазней назва прадпрыемства змянілі на сучасны, што паходзіць ад прозвішча ўласніка Мартынаў і слова кампанія. У 1993 г. запусцілі лінію вытворчасці мужчынскага абутку з натуральнай скуры на поліўрэтанавай падэшве. Першай вырабленай парай абутку сталі мужчынскія паўчаравікі мадэлі 4351, што працягвалі выпускацца на 2011 год. 4 лістапада 1995 г. пачалі выраб падлеткавага і дзіцячага абутку. У красавіку 1996 г. адзначылі выпуск мільёна параў абутку з таварным знакам «Марко». Пачалося адкрыццё ўласных крамаў. У верасні адбыўся пераход у новазбудаваны асноўны корпус фабрыкі. На пачатку 1997 г. асвоілі клеявы спосаб мацавання, што дазволіла пачаць вытворчасць жаночага абутку. У лютым адчынілася даччынае прадпрыемства «ВітМа», дзе пачалі вырабляць кашалькі, паясы, рамяні і сумкі. У лістападзе 1999 г. заснавалі сумеснае беларуска-нямецкае прадпрыемства «Вікоп-Фагус» для выпуску абутковых калодак. У красавіку 2003 г. адзначылі выпуск 10-мільённай пары абутку. У ліпені адчынілася даччынае прадпрыемства «Сан Марко», якое пазней узначаліў сын уласніка Павел Мартынаў. Пачалася вытворчасць зімовых ботаў з футра. У сакавіку пачаўся выпуск спартыўнага і прагулачнага абутку. У 2008 г. «Марко» пераняло вытворчасць фабрыкі «Чырвоны кастрычнік». У 2009 г. вытворчасць дасягнула 4 млн параў абутку, у тым ліку на 1 млн на набытым ААТ «Чырвоны кастрычнік»[2].

Зноскі

  1. Уладзімір Здановіч. Мы ніколі пад чужое імя не падстройваліся // Звязда : газета. — 1 жніўня 2007. — № 142 (26007). — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2020.
  2. Уладзімір Здановіч. 20 гадоў стабільнасці на айчынным рынку // Звязда : газета. — 30 ліпеня 2011. — № 143 (27007). — С. 6. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць