Маркус Гарві

Маркус Гарві (англ.: Marcus Mosiah Garvey, 17 жніўня 1887, Ямайка — 10 чэрвеня 1940, Лондан) — актыўны дзеяч негрыцянскага руху за раўнапраўе і вызваленне ад прыгнёту. Заснавальнік Сусветнай асацыяцыі па паляпшэнні становішча неграў (the Universal Negro Improvement Association, UNIA).

Маркус Гарві
Marcus Mosiah Garvey
Marcus-garvey---mini-biography.jpg
Дата нараджэння 17 жніўня 1887(1887-08-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 1940(1940-06-10)[2][3][…] (52 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Адукацыя
Партыя
Род дзейнасці журналіст, прадпрымальнік, палітык, друкар, сацыёлаг
Жонка Amy Jacques Garvey[d] і Amy Ashwood Garvey[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся на востраве Ямайка. Да 14 гадоў наведваў школу, пасля чаго ў асноўным займаўся самаадукацыяй. 1 жніўня 1914 года разам з таварышам заснаваў на Ямайцы «Сусветную асацыяцыю па паляпшэнні становішча неграў», аднак, не дабіўшыся вялікіх поспехаў, з’ехаў у ЗША і там заснаваў некалькі філіялаў асацыяцыі. У 1922 Гарві асуджаюць за фінансавыя махінацыі і на пяць гадоў ён трапляе ў турму, пасля чаго губляе ўвесь свой аўтарытэт у негрыцянскім руху і памірае ў 1940 годзе ў Лондане, знаходзячыся ў палітычнай ізаляцыі.

ПоглядыПравіць

Надаваў вялікае значэнне расавай чысціні неграў і заклікаў амерыканскіх грамадзян афрыканскага паходжання перасяляцца ў Афрыку. На глебе расавага этнацэнтрызму зблізіўся нават з адкрыта расісцкай арганізацыяй Ку-клукс-клан. У сваіх прамовах прадказваў каранацыю чорнага караля на афрыканскім кантыненце, дзякуючы чаму эфіопскі Імператар Хайле Селасіе I быў абвешчаны прыхільнікамі растафарыянства увасабленнем Джа (Бога).

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Marcus Garvey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Marcus Garvey // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Marcus Moziah Garvey // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  5. http://www.jamaicaobserver.com/news/Glover-wants-Garvey-s-criminal-record-expunged_19232873