Марк Вее (фр.: Marc Weiller; 18801945) — французскі батанік.

Марк Вее
фр.: Marc Weiller
Дата нараджэння 9 лютага 1880(1880-02-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 ліпеня 1945(1945-07-20) (65 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік
Навуковая сфера батаніка
Узнагароды
Ваенны крыж 1914—1918, Францыя
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Сістэматык жывой прыроды
Marc Weiller на Віківідах
Старонка на Віківідах

Біяграфія правіць

Марк Вее нарадзіўся 9 лютага 1880 года на тэрыторыі камуны Ангулем. Вучыўся ў Каледжы Св. Паўла ў Ангулеме, затым перайшоў у Каледж Станісласа ў Парыжы. У 1899 годзе паступіў у Політэхнічную школу, дзе вучыўся артылерыі, пасля чаго запісваецца ў гарнізон у камуну Ван. З 1907 года Вее — член Батанічнага таварыства Францыі.

У снежні 1910 года Вее ажаніўся з Мадлен Дро, затым служыў у Арлеане і Клермон-Феране.

З 1914 па 1918 Вее быў капітанам 36-га і 53-га артылерыйскіх палкоў. Пасля Першай сусветнай вайны атрымаў Ваенны крыж і стаў кавалерам Ордэна Ганаровага легіёна, затым працаваў у Міністэрстве абароны Францыі. У 1920 годзе Вее, быўшы афіцэрам Ордэна Ганаровага легіёна і падпалкоўнікам, сышоў на пенсію.

У 1931 годзе Вее, Эміль Жаандзье і Мары Луі Эмбаржэ даследавалі флору паўднёвага захаду Марока. З 1939 года Вее, Рэнэ Мэр і іншыя батанікі працавалі над падрыхтоўкай манаграфіі па флоры Паўночнай Афрыкі.

20 ліпеня 1945 года Марк Вее сканаў.

Некаторыя віды раслін, названыя ў гонар М. Вее правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Maire, R. (1946). "Marc Weiller". Bulletin de la Société d'Histoire Naturelle de l'Afrique du Nord. 37 (1–9): 21–23.