Марозавіцкі сельсавет
Маро́завіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Марозавічы.
Марозавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Буда-Кашалёўскі раён |
Уключае | 31 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Марозавічы |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 1 604 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Марозавічы шляхам вылучэння з адміністрацыйнага падпарадкавання Буда-Кашалёўскага пассавета населеных пунктаў: Атчаянны, Бадзёры, Беразіна, Берастоўка, Бушаўка, Ветка, Восаў, Вялікая Грыва, Галенкі, Гром, Дземідоўка, Зялёная Дуброва, Зялёны Дуб, Кавалёва, Кантаровічы, Марозавічы, Новая Буда, Новая Уза, Пабядзіцель, Папаратнае, Рэкорд, Славянец, Уборкі, Чарот і Ясакар, а таксама пералічэннем вёсак Беразоўка і Мігай з Недайскага сельсавета[1]. 26 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлак Гром[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Марозавіцкага сельсавета 25 населеных пунктаў[3]. 1 кастрычніка 1976 года скасаваны пасёлкі Восаў і Галенкі[4]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Глазаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Глазаўка, Жытанежжа, Іванаўка, пасёлкі Васільеўка, Дзікава, Новы Свет, Чарняцін і Чырвоны Сцяг)[5].
Скасаваныя населеныя пункты
правіцьУ склад Марозавіцкага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1969 года — пасёлак Гром, да 1976 года — пасёлкі Восаў і Галенкі, да 2020 года — пасёлак Новая Буда[6].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 1209 чалавек[7], з іх 93,4 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (32 населеныя пункты) — 1604 чалавекі[9].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об образовании Морозовичского сельского Совета в составе Буда-Кошелевского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 76. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
- ↑ Решение Буда-Кошелёвского районного Совета депутатов 17 сентября 2020 г. № 154 Об упразднении сельского населенного пункта Буда-Кошелевского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.