Дзі́кава[1] (трансліт.: Dzikava, руск.: Диково) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.

Пасёлак
Дзікава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
15
Насельніцтва
24 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
СААТА
3205856042
Дзікава на карце Беларусі ±
Дзікава (Беларусь)
Дзікава
Дзікава (Гомельская вобласць)
Дзікава

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 11 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 50 км ад Гомеля.

Гідраграфія правіць

На поўначы меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па аўтамабільнай дарозе Губічы - Буда-Кашалёва.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса "Новае жыццё" (цэнтр — вёска Глазаўка).

Да 17 мая 1979 года пасёлак уваходзіў у склад Недайскага сельсавета[2], да 1 снежня 2009 года — у склад Глазаўскага сельсавета[3].

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год - 15 гаспадарак, 24 жыхара.

Дынаміка правіць

  • 1959 год - 156 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год - 15 гаспадарак, 24 жыхара.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 16 (1606).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. - Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі правіць