Глазаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Гла́заўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Глазаўка.

Глазаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Буда-Кашалёўскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Глазаўка
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 1 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 868
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Гісторыя правіць

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Глазаўскага сельсавета 11 населеных пунктаў[1]. 17 мая 1979 года ў склад Недайскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёска Старая Буда, пасёлкі Баец, Даліна, Зеляноўка і Лявады), наўзамен у склад сельсавета з Недайскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Іванаўка, Жытанежжа, пасёлкі Дзікава і Клянок)[2]. 1 снежня 2009 года Глазаўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Марозавіцкага сельсавета[3].

Склад правіць

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: вёскі Глазаўка, Жытанежжа, Іванаўка, пасёлкі Васільеўка, Дзікава, Новы Свет, Чарняцін і Чырвоны Сцяг.

У склад Глазаўскага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія цяпер не існуюць: да 1969 года — пасёлак Мікольск, да 1976 года — пасёлак Чыстае, да 1997 года — пасёлак Клянок, да 2005 года — пасёлак Макаўе.

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 868 чалавек[4], з іх 96,4 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5].

Заўвагі правіць

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 75. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 16 (1606).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць