Марыа Рэната Капекі (італ.: Mario Renato Capecchi; нар. 6 кастрычніка 1937 г., Верона) — амерыкана-італьянскі генетык, прафесар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 2007 года.

Марыа Рэната Капекі
італ.: Mario Renato Capecchi
Марыа Капекі (2008)
Марыа Капекі (2008)
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1937(1937-10-06)[1][2][…] (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, генетык, вынаходнік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера генетыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Джэймс Дзьюі Уотсан
Член у
Узнагароды Нацыянальны навуковы медаль ЗША (2001)
Прэмія Вольфа па медыцыне (2002/3)
Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (2007)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Марыа Капекі нарадзіўся ў Вероне ў 1937 ад шлюбу бацькі-італьянца і маці-амерыканкі. Падчас Другой сусветнай вайны яго маці за прыналежнасць да антыфашысцкай групы была арыштавана і адпраўлена ў канцлагер Дахаў. Пасля заканчэння вайны Марыа Капекі з маці пераехаў у ЗША.

У 1961 годзе ён атрымаў ступень бакалаўра па хіміі і фізіцы ў каледжы Антыёх у штаце Агая. У 1967 годзе ў Гарвардзе яму была прысуджана ступень доктара біяфізікі. У 1969 годзе ён стаў дацэнтам на кафедры біяхіміі медыцынскай школы Гарварда. З 1973 года ён працуе ў універсітэце Юты, з 1988 года таксама працаваў у медыцынскім інстытуце Говарда Х’юза. Марыа Капекі з’яўляецца членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.

Зноскі

  1. Mario R. Capecchi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mario Renato Capecchi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  4. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  5. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  6. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  7. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  8. NNDB — 2002.

Спасылкі правіць