Марына Валер’еўна Вежнавец
Марына Валер’еўна Вежнавец (нар. 4 кастрычніка 1978, Мінск) — беларуская балерына, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Заслужаная артыстка Беларусі (2014).
Марына Вежнавец | |
---|---|
| |
Род дзейнасці | Балерына |
Дата нараджэння | 4 кастрычніка 1978 |
Месца нараджэння | Мінск |
Грамадзянства | Беларусь |
Бацька | Валерый Вежнавец |
Маці | Галіна Вежнавец (Жукава) |
Муж | Юрый Кавалёў |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | belarusopera.by/veduschi… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ дзяцінстве займалася мастацкай гімнастыкай, мае званне кандыдата ў майстра спорту. Пазней захапілася балетам і паступіла ў Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж. Да 8 класа сумяшчала заняткі ў абедзвюх сферах, пасля зрабіла выбар у карысць балета.
У 1997 годзе скончыла каледж (клас народнай артысткі Беларусі Ірыны Савельевай) і была прынята ў трупу Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Танцавала на яго сцэне ў 1997—2008 гадах. Першай партыяй Марыны стала партыя Кітры ў спектаклі «Дон Кіхот». Рэпетытытарам Марыны Вежновец стала народная артыстка Беларусі Людміла Бржазоўская.
У 2008—2009 гадах з’яўлялася салісткай трупы Санкт-Пецярбургскага тэатра балета Канстанціна (SPBT) і выступала з ім у Парыжы на прэстыжнай сцэне Тэатра Елисейских Палей, у Лондане (Лонданскі Калізей), у Іспаніі. Падчас працы ў тэатры яе яе рэпетытарам была народная артыстка Расіі Любоў Кунакова (у мінулым зорка Марыінскага тэатра).
З 2009 года зноў у трупе Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Адначасова вучыцца ў Ваганаўскай акадэміі балета Санкт-Пецярбурга на аддзяленні педагогікі харэаграфіі.
У красавіку 2011 года ў тэатры прайшоў творчы вечар Марыны Вежнавец і яе партнёра Юрыя Кавалёва.
Рэпертуар Марыны Вежнавец
правіць- «Бахчысарайскі фантан» (Зарэма),
- «Баядэрка» (Нікія і Гамзаці),
- «Балеро» (Дзяўчына),
- «Дон Кіхот» (Кітры, Дульцынэя і Мэрсэдэс),
- «Жызель» (Жызель і Мірта),
- «Кармэн-сюіта» (Кармэн),
- «Карміна Бурана» (Блудніца),
- «Карсар» (Медора),
- «Лебядзінае возера» (Адэта — Адылія),
- «Макбет» (Лэдзі Макбет),
- «Спячая прыгажуня» (Аўрора і Фея бэзу),
- «Рагнеда» (Рагнеда і Ганна Багранародная),
- «Шехеразада» (Забеіда),
- «Шчаўкунок» (персідскі танец),
- «Эсмеральда» (Эсмеральда).
Вобраз у мастацтве
правіцьУ 2013 годзе мастачка Аксана Аракчэева напісала партэт Марыны Вежнавец да юбілейнага сезону Вялікага тэатра, у рамках цыклу партрэтаў вядучых салістаў беларускага балета. Партрэтныя накіды Марыны Вежновец мастачка рабіла ў Нясвіжы, дзе ў той час танчыла балерына[1]. Балерына прадстаўлена ў вобразе дзяўчыны з балета «Балеро»[2][3].
Зноскі
- ↑ Григорян А. Счастье быть вместе(руск.) // Во славу Родины : газета. — Мн.: Мінабароны РБ, 5 жніўня 2017. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2018.
- ↑ А. Иванюшко. Балет маслом (руск.)(недаступная спасылка). Минский курьер (24 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2018. Праверана 13 сакавіка 2018.
- ↑ Аскеро В.. Оксана Аракчеева: «Гордость нашей семьи – быть разными» (руск.). Журнал «Город женщин» (25 мая 2017). Праверана 13 сакавіка 2018.
Літаратура
правіць- Алег Грушэцкі Мары Марыны // Літаратура і мастацтва : Газета. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 10 кастрычніка 2014. — В. 4789. — № 40. — С. 13. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2014.
- Марціновіч Д. Праз экспрэсію пластыкі Архівавана 13 мая 2011.// Маладосць. 2011. № 4. С. 98-103.
- Марціновіч Д. Марына + Юра = балет(недаступная спасылка)// Мастацтва. 2011. № 6.
- Савицкая О. Танец вдвоем(недаступная спасылка) // Партер. 2011. № 3. С. 56-59.
- Яроміна К. І ўсё гэта—частка яе…// Літаратура і мастацтва. 2007. 28 верасня. № 39. С. 10
- Яроміна К. Інфернальная і летуценная// Мастацтва. 2008. № 5. С. 14-15.
- Яроміна К. Дуэт: колькі ў гэтым слове!// Літаратура і мастацтва. 2010. 24 верасня. № 38. С. 10.
- Яроміна К. На сцэне—дуэт…// Настаўніцкая газета. 2011. 19 красавіка.