Марына Мнішак
(Пасля перасылкі з Марына Юр'еўна Мнішак)
Марына Мнішак (польск.: Maryna Mniszech, Maryna Mniszchówna, Marianna Mniczech, каля 1588, радавы замак ў Ляшках Мураваных — 1614/1615) — дачка сандамірскага ваяводы Ежы Мнішака і Ядвігі Тарло, жонка Ілжэдзмітрыя I, шлюб з ім узяла ў траўні 1606 года, напярэдадні яго гібелі. Каранавана як маскоўская царыца — адзіная жанчына, каранаваная ў Расіі да Кацярыны I. Затым у шлюбе з наступным самазванцам — Ілжэдзмітрыем II, які выдаваў сябе за Ілжэдзмітрыя I. Актыўна ўдзельнічала ва ўсіх асноўных падзеях Смутнага часу ў Расіі.
Марына Мнішак | |
---|---|
Нараджэнне |
1588[1][2] |
Смерць |
24 снежня 1614 |
Род | Мнішкі[d] |
Бацька | Ежы Мнішак |
Маці | Ядвіга з Тарлаў[d] |
Муж | Ілжэдзмітрый I і Ілжэдзмітрый II[d] |
Дзеці | Іван Дзмітрыевіч[d] |
Веравызнанне | каталіцтва |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |