Марын I
Марын I (лац.: Marinus PP. I); ?, Галезэ — 15 мая 884, Рым) — Папа Рымскі з 16 снежня 882 па 15 мая 884 года.
Марын I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Marinus I | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян VIII (Папа Рымскі) | ||||||
Пераемнік | Адрыян III, Папа Рымскі | ||||||
Дзейнасць | дыпламат, каталіцкі святар, пісьменнік | ||||||
Нараджэнне |
830[1] |
||||||
Смерць |
15 мая 884[2][1] |
||||||
Пахаванне | |||||||
![]() |
Біяграфія
правіцьКаля 866 года быў пастаўлены Папам Мікалаем I у дыяканы. У 869 годзе ўдзельнічаў у Чацвёртым Канстанцінопальскім саборы, які асудзіў Фоція і аднавіў на кафедры Канстанцінопаля патрыярха Ігнація. Пасля вяртання ў Італію быў узведзены ў біскупскі сан. 16 снежня 882 года, пасля смерці Папы Яна VIII, быў абраны новым Папам Рымскім.
Неўзабаве пасля абрання вярнуў будучаму Папе Фармозу кардынальскае званне. З усшэсця Марына I на Святы Прастол добрыя адносіны з Візантыяй, якія мелі месца ў перыяд пантыфікату яго папярэдніка, зноў пагоршыліся, паколькі Марын быў прынцыповым праціўнікам Фоція, які вярнуўся на Канстанцінопальскую кафедру пасля смерці Ігнація. Заключыў саюз з англа-саксонскім каралём Альфрэдам Вялікім.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 11 чэрвеня 2020.
- ↑ autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.
Спасылкі
правіць- Марын I. Catholic Encyclopedia