Марыяна Буэна Фэрэр (ісп.: Mariano Bueno Ferrer; 22 кастрычніка 1892, Хака — ?) — іспанскі афіцэр, удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў .

Марыяна Буэна
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1892(1892-10-22)
Месца нараджэння
Дата смерці XX стагоддзе
Месца смерці
Грамадзянства
Званне падпалкоўнік[d]
Бітвы/войны

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў горадзе Хака[1]. Служыў кадравым ваенным. Калі была абвешчана Другая рэспубліка, у званні капітана сышоў з арміі[1]. У пачатку грамадзянскай вайны некаторы час знаходзіўся ў турме ў франкістаў[2][3], а потым уцёк да рэспубліканцаў. Сфармаваў калону апалчэння з арагонскіх і каталонскіх добраахвотнікаў, якія ваявалі ў Пірэнеях[4]. Атрад Буэна стаў вядомы як «Пірэнейская горная група». У красавіку 1937 года фарміраванне ператворана ў 130-ю змешаную брыгаду[5][6]. У канцы года Буэну было прысвоена званне падпалкоўніка[2]. Камандаванне перанакіравала яго на цэнтральны фронт. У 1939 годзе узнагароджаны медалём «За адвагу»[2]. Пасля вайны адправіўся ў эміграцыю ў Мексіку, дзе і памёр.

Крыніцы

правіць
  1. а б Gómez 2002, p. 165.
  2. а б в Alpert 2013, p. 326.
  3. Recio Cardona 1999, p. 20.
  4. Alpert 2013, p. 39.
  5. Zaragoza 1983, p. 53.
  6. Cancio 2011, p. 77.

Літаратура

правіць
  • Alpert, Michael (2013). The Republican Army in the Spanish Civil War, 1936-1939. Cambridge University Press. 
  • Cancio, Raúl C. (2011). Fuerzas especiales en la Guerra Civil Española. Madrid: Ministerio de Defensa. 
  • Engel, Carlos (1999). Historia de las Brigadas Mixtas del Ejército Popular de la República. Madrid: Almena. ISBN 84-922644-7-0
  • Gómez, Esteban C. (2002). El eco de las descargas. Adiós a la esperanza republicana. ESCEGO. 
  • Recio Cardona, Ricardo (1999). Azul y rojo. Imágenes de la Guerra Civil Española. Madrid: Almena Ediciones. 
  • Zaragoza, Cristóbal (1983). Ejército Popular y Militares de la República, 1936-1939. Planeta.