Марыя Іванаўна Шалупкіна

Марыя Іванаўна Шалупкіна (нар. 15 ліпеня 1913, в. Бржэзова, Лёзненскі раён — 10 лістапада 1996) — беларускі работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Марыя Іванаўна Шалупкіна
Дата нараджэння 15 ліпеня 1913(1913-07-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лістапада 1996(1996-11-10) (83 гады)
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна

Біяграфія правіць

З 1943 года працавала паляводам, жывёлаводам, звеннявой па вырошчванні лёну, у 1958—1970 гадах — брыгадзір комплекснай брыгады калгаса «Новае жыццё» Лёзненскага раёна.

З’яўлялася ініцыятарам ўкаранення навукова абгрунтаванай сістэмы ўгнаення палёў, сартавога насенняводства і высокай культуры земляробства.

За поспехі ў павелічэнні вытворчасці ільнопрадукцыі і ўкараненне перадавой тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Шалупкінай М. І. у 1966 годзе было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

На Алеі Славы ў гарадскім пасёлку Лёзна знаходзіцца стэла ў гонар М. І. Шалупкінай[1].

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Хазанский, В. Талант вожака / В. Хазанский // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др.]; рец. Б. В. Стрельцов. — Минск : Беларусь, 1984. — С. 326—329.
  • Шалупкина Марина Ивановна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 598.
  • Шалупкина Мария Ивановна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 317.
  • Шалупкина Мария Ивановна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 235.
  • Шалупкіна Марына Іванаўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. — С. 569.