Марыя Іосіфаўна Канюшкевіч

Марыя Іосіфаўна Канюшкевіч (нар. 7 лістапада 1943, в. Погіры, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1990), прафесар (1991). Выдатнік адукацыі БССР (1989).

Марыя Іосіфаўна Канюшкевіч
Дата нараджэння 7 лістапада 1943(1943-11-07) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1990)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны інстытут імя Янкі Купалы факультэт педагогікі і методыкі навучання ў пачатковых класах з кваліфікацыяй «Настаўнік пачатковых класаў», філалагічны факультэт па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура» з кваліфікацыяй «Настаўнік рускай мовы і літаратуры»; аспірантуру пры кафедры рускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976—1979).

У 1979 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Атрыбутыўныя адносіны ў складаным сказе (на матэрыяле рускай і беларускай моў)», у 1990 годзе — доктарскую дысертацыю «Складаны сказ ў рускай і беларускай мовах».

Працоўную дзейнасць пачала з 1964 года і па 1970 год працавала настаўнікам рускай і нямецкай моў у Наваельненскай вячэрняй СШ (г.п. Наваельня Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці); 1970—1971 гадах адказны сакратар камісіі па справах непаўналетніх пры Лідскім гарадскім выканаўчым камітэце; 1971 1975 гадах настаўнік рускай мовы і літаратуры васьмігадовай школы № 5 г. Ліды; 1975—1980 гадах асістэнт кафедры рускай мовы спачатку Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы; 1980—2008 гадах загадчык кафедры рускай мовы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы; 2008—2010 гадах прафесар кафедры рускай мовы і кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы; з 2010 года прафесар кафедры журналістыкі[1].

Зноскі