Марыя Ангеліна Дукіня Палеалагіня

Марыя Ангеліна Дукіня Палеалагіня, або Марыя Ангеліна Няманіч (грэч. Μαρία Αγγελίνα Δούκαινα Παλαιολογίνα; нар. 1350 — 28 снежня 1394) — самаабвешчаная басіліса (імператрыца, каралева) Эпірскага царства з 1384 па 1385 гады, якая атрымала прастол у спадчыну ад свайго мужа Фамы Пралюбавіча.

Марыя Ангеліна Дукіня Палеалагіня
грэч. Μαρία Αγγελίνα Δούκαινα Παλαιολογίνα
Марыя Ангеліна і Фама Пралюбавіч
Марыя Ангеліна і Фама Пралюбавіч
Царыца Эпіра
23 снежня 1384 — 1385
Папярэднік Фама Пралюбавіч
Пераемнік Ісаў дэ' Буандэльмонці
Нараджэнне 1350 ці 1351 год
Смерць 28 снежня 1394(1394-12-28)
Яніна
Род Буандэльмонці
Бацька Сімяон Ураш
Маці Фамаіса Арсіні
Муж Фама Пралюбавіч
Ісаў дэ' Буандэльмонці
Дзеці Irene Preljubović[d]
Веравызнанне Праваслаўная Царква
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё правіць

Марыя была дачкой Сімяона Ураша, блізкага сваяка кіраўніка Сербіі Стэфана Ураша IV Душана, і Фамаісы Арсіні. У 1366 годзе Марыя выйшла замуж за намесніка Эпіра Фаму Пралюбавіча. Ён жорстка адносіўся да сваёй жонкі, і яна прыняла ўдзел у яго забойстве.

Насельніцтва Яніны абвясціла Марыю ў якасці кіраўніцы. Яна выкарыстоўвала тытул басіліса, жаночую форму басілеуса. Яна выклікала свайго брата Іаана Ураша (які стаў манахам Іаасафам), каб ён даваў ёй саветы па кіраванні краінай.

Ён прапанаваў ёй выйсці замуж за Ісава дэ' Буандэльмонці, знатнага італьянца, палоненага Фамой у 1379 годзе. Таксама існуе версія, што Марыя была даўно закахана ў яго, і што менавіта па гэтай прычыне адбылося забойства Фамы.

Марыя выйшла замуж за Ісава ў лютым 1385 года, і памерла 28 снежня 1394 года. Дзяцей у гэтым шлюбе яна не пакінула.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Fine, John Van Antwerp (1994), The Late Medieval Balkans: A Critical Survey from the Late Twelfth Century to the Ottoman Conquest, University of Michigan Press, ISBN 978-0472082605
  • Kazhdan, Alexander, рэд. (1991), Oxford Dictionary of Byzantium, Oxford University Press, ISBN 978-0-19-504652-6
  • Miller, William (1908), The Latins in the Levant, a History of Frankish Greece (1204–1566), New York: E.P. Dutton and Company
  • Nicol, Donald MacGillivray (2010), The Despotate of Epiros 1267–1479: A Contribution to the History of Greece in the Middle Ages, Cambridge University Press, ISBN 978-0-521130899
  • Soulis, George Christos (1984), The Serbs and Byzantium during the reign of Tsar Stephen Dušan (1331–1355) and his successors, Dumbarton Oaks, ISBN 0-88402-137-8